Пражскі грош (чэшск.: Pražský groš, польск.: Grosz praski, лац.: Grossi pragenses, ням.: Prager Groschen) — чэшская срэбраная манета. Уведзена каралём Вацлавам II у 1300 г. Чаканілася да 1547 г.
Пражскі грош важыў 3,78 грам. Напачатку ўтрымліваў 3,527 г. чыстага срэбра, праз сто гадоў ужо толькі каля 2 г а да XVI ст. толькі 1,255 г.
На аверсе змяшчалася карона і надпіс на лацінскай мове: «DEI GRATIA REX BOEMIE». На рэверсе змяшчаўся леў на задніх лапах, які быў акружаны надпісам: «GROSSI PRAGENSIS».
Гл. таксама
- Грош
- Туронскі грош
- Кракаўскі грош
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пражскі грош
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.