Праванскія Альпы | |
---|---|
Краіна | |
Праванскія Альпы (фр.: Alpes de Provence) — горы, частка Заходніх Альпаў на паўднёвым усходзе Францыі, у вобласці Праванс.
Пераважаюць сярэдневышынныя хрыбты і плато, складзеныя вапнякамі і мергелямі. Слупападобныя ппаверхні крутасхільных масіваў багатыя карставымі формамі рельефу (кары, лейкі, пячоры). Вышыня да 3052 м (г. Пела).
Асноўныя масівы і вяршыні:
- Труа-Эвешэ
- Тэт-дэ-л’Эстро (2961 м)
- Перадальпы Дзінь Монж (2115 м)
- Перадальпы Кастэлана Пюі-дэ-Ран (1996 м)
У ніжніх частках схілаў хмызнякі (у т. л. вечназялёныя), вышэй — лісцевыя лясы, шматлікія асыпкі.
Развіваецца турызм.
Літаратура
- Didier Leclerc, Aux quatre vents des Trois-Évêchés : ballades photographiques dans les hautes vallées des Alpes de Provence, 1984 (ISBN 2950058604)
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.