По | |
---|---|
італ. Po | |
| |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 652 км |
Басейн | 71 000 км² |
Расход вады | 1 540 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Pian del Re[d] |
• Вышыня | 2022 м |
• Каардынаты | 44°42′05″ пн. ш. 7°05′35″ у. д. |
Вусце | Адрыятычнае мора |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 44°58′12″ пн. ш. 12°32′49″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Адрыятычнае мора |
|
|
Краіна | |
Вадазбор ракі По | |
|
|
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
По (італ.: Po, лац.: Padus) — рака на поўначы Італіі, працякае праз правінцыі Равіга, П’емонт, Ламбардыя, Венета, самая доўгая рака ў краіне.
Даўжыня 652 км. Вадазбор 71 тыс. км² (паводле плошчы вадазбору, По — найбуйнейшая рака Італіі).
Пачынаецца ў Коцкіх Альпах, цячэ пераважна па Паданскай раўніне з захаду на ўсход і ўпадае ў Адрыятычнае мора. У дэльце распадаецца на пяць буйных струмянёў (По-ды-Маэстра, По-дэла-Піла, По-дэле-Толе, По-ды-Ньока, По-ды-Гора). Утварае забалочаную дэльту (плошча каля 1,5 тыс. км²). Галоўныя прытокі: Дора-Рыпарыя, Дора-Бальгэа, Агонья, Тычына, Ада, Ольё, Мінча, Тартара (злева); правыя прытокі больш кароткія і менш мнагаводныя.
Частыя паводкі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля г. Ферара 1460 м³/с.
Выкарыстоўваецца для арашэння. У басейне По шмат ГЭС. Суднаходная на 540 км ад вусця. Суднаходнымі прытокамі і каналамі злучана з азёрамі Лага-Маджорэ, Кома, Гарда. На По гарады Турын, П’ячэнца, Крэмона.