Похвіца | |||||||||||||||||||||
Volvariella gloiocephala | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Volvariella Speg., 1898 (nom. cons.) | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
|
Похвіца (Volvariella) — род базідыямікотавых грыбоў сямейства Плютэевыя (Pluteaceae).
Распаўсюджанне і экалогія
Сапрафіты, насяляюць на драўніне, падсцілцы, перагнойнай глебе, некаторыя — на старых пладовых целах іншых грыбоў. Сустракаюцца і на жывых дрэвах, але небяспечнымі паразітамі не з’яўляюцца. Сустракаюцца ў лясах, парках і іншых пасадках, на лугах, палях.
Распаўсюджаны на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды, вельмі рэдкія ў Арктыцы і ў альпійскіх паясах.
Сваяцтва
Шматлікія крыніцы лічаць похвіцу часткай сямейства Плютэевыя (Pluteaceae), аднак нядаўнія ДНК-даследаванні адкрылі, што плютэй і похвіца эвалюцыянавалі асобна і маюць вельмі розныя ДНК. Гэтыя даследаванні паказваюць, што похвіца моцна звязана са схізафільнымі грыбамі, такімі як Schizophyllum commune[1].
Віды
Род падзяляюць на падроды і секцыі, да яго адносяць каля 30 відаў[2], з іх у Еўропе сустракаюцца 14[3].
- Падрод Volvariella Wasser, 1988. Пладовыя целы розных памераў. Капялюшык сухі, рэдка злёгку слізісты, шаўкавісты або кудзелісты, белы або афарбаваны. Споры даўжынёй да 11 мкм.
- Секцыя Volvariella Wasser, 1988. Пладовыя целы невялікія, з памерам шляпкі да 8 см, белыя або афарбаваныя:
- Volvariella argentina Speg., 1898 typus
- Volvariella cinerascens (Bres.) Mos., 1967
- Volvariella hypopithys (Fr.) Shaffer, 1957
- Volvariella murinella (Quél.) Mos. ex Dennis, P.D.Orton & Hora, 1960
- Volvariella pusilla (Pers.:Fr.) Sing., 1951
- Volvariella surrecta (Knapp) Sing., 1951
- Volvariella taylori (Berk.) Sing., 1951
- Секцыя Majores Wasser, 1988. Пладовыя целы сярэднія і буйныя, капялюшык дыяметрам да 20 см:
- Volvariella bombycina (Schaeff.:Fr.) Sing., 1951
- Volvariella volvacea (Bull.:Fr.) Sing., 1951
- Секцыя Volvariella Wasser, 1988. Пладовыя целы невялікія, з памерам шляпкі да 8 см, белыя або афарбаваныя:
- Падрод Macrospora Wasser, 1988. Капялюшык слізісты, споры даўжынёй больш за 11 мкм.
Зноскі
- ↑ Moncalvo, J. M., et al. (2002). One hundred and seventeen clades of euagarics. Molecular Phylogenetics and Evolution 23: 357—400. An online version of this paper is available at: Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2013. Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ Singer R. The Agaricales in modern taxonomy. — Koenigstein: Koeltz Sci. Books, 1986.
- ↑ Moser M. Die Röhrlinge und Blätterpilze. — Stuttgard; New York: Fischer, 1983.
Спасылкі
- Kaur NJ, Saini MK, Kaur H. (2013). "Two new species of agarics from India". Mycosphere. 4 (4): 856–63. doi:10.5943/mycosphere/4/4/19.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link) - Kirk PM, Cannon PF, Minter DW, Stalpers JA. (2008). Dictionary of the Fungi.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link) - Fallahyan F. (1973). "Une nouvelle espèce de Volvaire: Volvaria iranica Fall. ". Revue de Mycologie. 37 (5): 263.
- Szczepka MZ, Sokól S. (2000). "Systematyka i biologia Volvariella bombycina (Schaeff.: Fr.) Sing". Acta Biologica Silesiana. 35 (52): 208–60 (see p. 210).
- Senthilarasu G, Sharma R, Singh SK. (2012). "A new species of Volvariella from India". Mycotaxon. 119: 467–76. doi:10.5248/119.467.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)