Горад
Порт-Морсбі
![]() Порт-Морсбі
Порт-Морсбі на карце Папуа — Новая Гвінея ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||
Порт-Морсбі (англ.: Port Moresby) — сталіца і самы вялікі горад Папуа-Новай Гвінеі. Знаходзіцца на паўночна-ўсходнім узбярэжжы вострава Новая Гвінея, над залівам Папуа. Горад выдзелены ў асобную адміністрацыйную адзінку краіны (National Capital District), і адначасова з'яўляецца сталіцай правінцыі Цэнтральная. Колькасць насельніцтва налічвае каля 250 тыс. чалавек.
Прамысловасць гораду прадстаўлена прадпрыемствамі харчовай, дрэваапрацоўчай і машынабудаўнічай прамысловасцю. У Порце-Морсбі ёсць міжнародны аэрапорт і вялікі марскі порт.
Заліў Папуа адкрыў і даследаваў у 1873 годзе Джон Морсбі, у гонар бацькі якога (Фэірфакса Морсбі) горад і атрымаў сваю назву. Горад быў заснаваны ў 12 лютага 1873 г.
Пад час Другой сусветнай вайны Порт-Морсбі быў важнай базай брытанскіх войск пад час бойкі з Японіяй.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).