Порта-франка (італ.: porto franco — свабодны порт) — порт (або яго пэўная частка, порта-франкаўская зона), які карыстаецца правам бязмытнага ўвозу і вывазу тавараў. Порта-франка не ўваходзіць у склад мытнай тэрыторыі дзяржавы. Часта ствараецца пры стварэнні новага порта з мэтай прыцягнення грузаў і павелічэння тавараабароту. Большасць міжнародных аэрапортаў маюць аналагічныя зоны, хоць яны, як правіла, называюцца інтэрнацыянальнай ці мытнай зонамі (гл. таксама duty free).

Гл. таксама

Зноскі

    Літаратура

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.