Помнік | |
Помнік воінам-інтэрнацыяналістам | |
---|---|
53°08′24″ пн. ш. 29°13′34″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Эдуард Канстанцінавіч Агуновіч і Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў |
Дата пабудовы | 1998 год |
|
Помнік воінам-інтэрнацыяналістам — помнік у Бабруйску, размешчаны ў скверы на рагу вуліц Сацыялістычнай і Інтэрнацыянальнай. Устаноўлены ў гонар воінаў-бабруйчан, якія загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў розных краінах свету. Адкрыты ў 1998 годзе. Аўтар праекта Э. К. Агуновіч, скульптар — У. Слабодчыкаў.
Апісанне
Помнік выкананы з бронзы і граніту. На гранітным падножжы помніка размешчана зорка, паміж прамянямі якой выбіты прозвішчы 17 воінаў, на іншым баку падножжа — назвы краін, у якіх воіны-землякі выконвалі інтэрнацыянальны абавязак: Егіпет, Паўночная Карэя, В’етнам, Афганістан. Да кампазіцыйнага цэнтра прымыкаюць скульптурныя выявы 6 жаночых фігур, якія смуткуюць па загінуўшых родных. Над іх галовамі ўзносяцца ў неба касмічныя зоркі, як сімвал неўміручасці загінулых.
Літаратура
- Памятник воинам-интернационалистам // Историко-культурное наследие Бобруйска(недаступная спасылка). — Бобруйск, 2006. — С. 20.