Помнік | |
Помнік Уладзіміру Марцінавічу Азіну | |
---|---|
55°29′19″ пн. ш. 28°46′23″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Горад | |
Скульптар | Сяргей Міхайлавіч Вакар |
Архітэктар | Юрый Іванавіч Казакоў |
Дата пабудовы | 1979 год |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Помнік Уладзіміру Марцінавічу Азіну — бюст Уладзіміру Марцінавічу Азіну ў Полацку. Помнік знаходзіцца на вуліцы Ф. Скарыны, каля будынка сярэдняй школы № 10 г. Полацка, якая носіць імя Уладзіміра Марцінавіча.
Апісанне
Помнік ваеннаму дзеячу, герою грамадзянскай вайны Азіну Уладзіміру Марцінавічу ўсталяваны ў г. Полацк у 1979 годзе. Скульптар – С. Вакар, архітэктар – Ю. Казакоў.
Бронзавы паясны бюст вышынёй 1,5 м пастаўлены на прамавугольны пастамент з вялікім плоскім стылабатам. Пастамент з чырвоных гранітных блокаў, верхні блок – бронзавы[1].
Зноскі
Літаратура
- Т. В. Габрусь, В. Б. Караткевіч. Помнік Азіну // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.