Помнік | |
Помнік Міхаілу Фрунзэ | |
---|---|
53°54′31″ пн. ш. 27°30′34″ у. д. | |
Краіна | |
Скульптар | Г. Мурамцаў |
Архітэктар | Анатоль Уладзіміравіч Жалдакоў |
Дата заснавання | 1975 |
Дата пабудовы | 1975 год |
|
Помнік Міхаілу Васiльевічу Фрунзэ — помнік у Мінску, размешчаны ў Кальварыйскім скверы, каля будынка Фрунзенскага райвыканкома. Прысвечаны рэвалюцыянеру, аднаму з кіраўнікоў барацьбы за Савецкую ўладу на Беларусі, савецкаму партыйнаму дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу М. В. Фрунзэ. Помнік пастаўлены ў 1975 г., яго аўтарамі сталі скульптар Г. Мурамцаў і архітэктар А. Жалдакоў.
Апісанне
Помнік уяўляе сабой пагрудны бюст рэвалюцыянера вышынёй 1,25 м, устаноўлены па прамавугольным бетонным пастаменце вышынёй 2,25 м, абліцаваным шэрымі гранітнымі плітамі. Характарыстыка вобраза дасягаецца дакладным партрэтным падабенствам і дэталёвай прапрацоўкай рыс твару. На пастаменце факсіміле М. В. Фрунзэ. Уздоўж пляцоўкі, на якой устаноўлены помнік, дэкаратыўныя насаджэнні, газоны, акаймаваныя бардзюрам з бутавых камянёў.
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].