Помнік
Помнік Канстанціну Сяргеевічу Заслонаву
54°31′17″ пн. ш. 30°22′43″ у. д.
Краіна  Беларусь
Горад Орша
Скульптар С. Селіханаў
Архітэктар Г. Сысоеў
Дата заснавання 1955
Дата пабудовы 1955 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000108
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Помнік Канстанціну Сяргеевічу Заслонаву — помнік на пероне чыгуначнага вакзала ў Оршы. Пастаўлены ў 1955 годзе побач з магілай К. С. Заслонава і яго ад’ютанта Я. В. Коржаня, на якой была ўстаноўлена мемарыяльная пліта. Аўтарамі помніка з’яўляюцца скульптар С. Селіханаў і архітэктар Г. Сысоеў.

Апісанне

Мемарыяльная дошка на магіле перад помнікам

Бронзавая фігура К. С. Заслонава вышынёй 3,2 м пастаўлена на чырвоным гранітным пастаменце строга прамавугольнай формы, вышыня якога складае 3,3 м. Корпус павернуты направа, правая рука сціскае борт курткі, левая апушчана. Валявы паварот галавы, энергічны ўпор злёгку расстаўленых ног, буйныя мужныя рысы твару ствараюць выразную характарыстыку героя, даюць адчуць яго маральную сілу. Захоўваючы жыццёвую канкрэтнасць вобраза, скульптар перадае абагульненыя рысы партызана — мужнасць, сабранасць, упэўненасць у справядлівасці сваёй справы. На пастаменце з двухступеньчатай асновай — бронзавая пяцівугольная зорка і надпіс «К. С. Заслонаў».

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.