Помнік
Помнік Дзмітрыю Цімафеевічу Гуляеву
52°43′20″ пн. ш. 27°27′47″ у. д.
Краіна  Беларусь
Горад Старобін
Скульптар Андрэй Ануфрыевіч Бембель
Дата заснавання 1961
Дата пабудовы 1961 год
Map

Помнік Дзмітрыю Цімафеевічу Гуляеву — помнік у Старобіне Мінскай вобласці.

Гісторыя

На месцы, дзе быў пахаваны Герой Савецкага Саюза Дзмітрый Цімафеевіч Гуляеў у гарадскім пасёлке Старобін, у 1961 годзе пастаўлены помнік — скульптурны партрэт на прамавугольным пастаменце. Скульптар А. Бембель.

Апісанне помніка

Помнік зроблены з бетона, вышыня пастамента 2,2 м, бюста 1,2 м. Валявы адкрыты твар партызанскага камандзіра дадзены энергічнай лепкай з мяккімі святлаценямі. Паварот галавы, шырокі разварот плячэй, выразнасць і дакладнасць пластычнай характарыстыкі падкрэсліваюць духоўную сілу героя[1].

Зноскі

Літаратура

  • Сакевіч, А. Д. Камбрыг Дзмітрый Гуляеў / А. Д. Сакевіч // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1983. — № 4. — С. 7—8.
  • Магіла Гуляева Дзмітрыя Цімафеевіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. У 2 кн. — Мн., 1987. Кн. 2. — С. 154.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.