Помнік | |
Помнік Адаму Міцкевічу | |
---|---|
фр.: Monument à Mickiewicz | |
![]() Помнік Адаму Міцкевічу(Парыж) | |
48°51′51,64″ пн. ш. 2°18′17,75″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Горад | Парыж |
Скульптар | Антуан Эмiль Бурдэль |
Дата заснавання | 28 красавіка 1929 |
Будаўніцтва | 1909—1929 гады |
![]() |
|
![]() |
Помнік Адаму Міцкевічу (Парыж) Аўтарства помніка Адаму Міцкевічу ў Парыжы належыць французскаму скульптару Антуану Бурдэлю. Макет быў створаны Бурдэлем яшчэ ў 1909 годзе, а праца над помнікам завершана ў 1928 годзе (як пазначана на мануменце). Адкрыццё помніка адбылося 28 красавіка 1929 года на плошчы Альма ў Парыжы, за некалькі месяцаў да смерці скульптара. Пазней помнік быў перанесены ў Cours Albert -I (першая акруга), у заходнюю яе частку на набярэжную Сены (гэта месца з сакавіка 2009 года мае назву «Сад Ерэван»), гэта быў падарунак ад Польшчы Францыі. Шэсць барэльефаў упрыгожваюць падмурак калоны: Конрад Валенрод, Альдона, Хальбан, зняволеныя, «Дзяды» і алегорыя «Падзел Рэчы Паспалітай» (Рэч Паспалітая паказана ў вобразе трох дзяўчын — трох частак, на якія яна была падзелена Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй). У верхняй частцы калоны знаходзіцца барэльеф, прысвечаны эпічнай паэме «Гражына». Калону вянчае статуя Адама Міцкевіча. Макет помніка можна ўбачыць у экспазіцыі Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку.
- Злева - Хальбан, справа - Конрад Валенрод
- Злева - зняволеныя, справа - Марыля
- Злева - алегорыя "Падзел Рэчы Паспалітай", справа - Альдона
- Гражына (Музей Бурдэля ý Парыжы)