Полістырол
Выява хімічнай структуры
Міжнародны знак другаснай перапрацоўкі для полістыролу
Міжнародны знак другаснай перапрацоўкі для полістыролу
Агульныя
СкарачэнніPS
Хім. формула(C8H8)n
Фізічныя ўласцівасці
Шчыльнасць1,069—1,125 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення~240 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS9003-53-6
Рэг. нумар EINECS500-008-9

Полістырол — сінтэтычны тэрмапластычны палімер лінейнай будовы, прадукт полімерызацыі стыролу.

Уласцівасці

Цвёрдае аморфнае бясколернае або жаўтаватае рэчыва. Ступень палімерызацыі 600—2500. Малекулярная маса 50 000—200 000[1]. Шчыльнасць 1060 кг/м³ (пры тэмпературы 20 °C). Тэмпература шклавання 93 °C. Пры тэмпературы 220 °C полістырол пачынае раскладацца.
Раствараецца ў араматычных і хларыраваных аліфатычных вуглевадародах (у стыроле, ацэтоне, талуоле, хлараформе, тэтрахлорметане і інш.[1]), не раствараецца ў вадзе, набухае ў бензоле, стойкі да ўздзеяння кіслот, шчолачаў (разбураецца ў канцэнтраванай азотнай і ледзяной воцатнай кіслотах[2]). Полістыролу ўласцівы нізкая механічная трываласць і цеплаўстойлівасць (каля 100 °C па Віка). Дыэлектрычныя ўласцівасці полістыролу добрыя і мала залежаць ад тэмпературы і частаты току.

Атрыманне

Полістырол у прамысловасці атрымліваюць палімерызацыяй стыролу[2]:

  • тэрмічнай палімерызацыяй у масе па няспыннай схеме;
  • суспензійнай палімерызацыяй па перыядычнай схеме;
  • эмульсійнай палімерызацыяй па перыядычнай схеме.

Выкарыстанне

Полістырол выкарыстоўваецца ў якасці таннага матэрыялу ў вытворчасці карпусоў бытавой тэхнікі, тары і упакоўкі, цацак, фурнітуры, пенаполістыролу і інш.
У выпадках, калі патрабуецца большая трываласць вырабаў, выкарыстоўвацца супалімеры стыролу з акрыланітрылам і бутадыенам (АБС-пластыкі), супалімеры стыролу з бутадыенавым каўчуком (ударатрывалы полістырол)[3], супалімер стыролу з малеінавым ангідрыдам[2].

Зноскі

  1. 1 2 Рабинович В. А., Хавин З. Я. Краткий химический справочник Л.: Химия, 1977. — С 212. // ХиМиК.ру (руск.)
  2. 1 2 3 Артыкул на ХиМиК.ру (руск.)
  3. Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 191. — 287 с. 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.

Літаратура

  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 191. — 287 с. 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 477. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.