Польска-японская акадэмія камп’ютарных тэхналогій | |
---|---|
Polsko-Japońska Akademia Technik Komputerowych | |
Арыгінальная назва | Polsko-Japońska Akademia Technik Komputerowych |
Міжнародная назва | Polish-Japanese Academy of Information Technology |
Заснаваны | 1994 |
Рэктар | Ежы Навацкі[d] |
Размяшчэнне | Варшава |
Сайт | pja.edu.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Польска-японская акадэмія камп’ютарных тэхналогій — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве і рэгіянальнымі адукацыйнымі пляцоўкамі ў Гданьску і Бытаме.
Агульная характарыстыка
Установа была заснавана ў 1994 годзе і да 2014 года называлася Польска-японскай вышэйшай школай камп’ютарных тэхналогій.
У адпаведнасці з сусветным рэйтынгам ВНУ Webometrics 2021 года, установа займае 68-е месца ў Польшчы, а ў свеце — 4199-е месца сярод усіх тыпаў ВНУ. У рэйтынгу адукацыйнага фонду «Перспектывы» займае 1-е месца сярод недзяржаўных тэхнічных ВНУ ў Польшчы і 4-е месца сярод усіх недзяржаўных ВНУ Польшчы.
Напрамкі навучання
- Архітэктура інтэр’еру
- Графіка
- Інфарматыка
- Культуразнаўства
- Кіраванне інфармацыяй
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Польска-японская акадэмія камп’ютарных тэхналогій
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.