Польская сялянская партыя «Вызваленне» | |
---|---|
Polskie Stronnictwo Ludowe "Wyzwolenie" | |
Дата заснавання | 1915 |
Дата роспуску | 1931 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія |
Аграрызм Аграрны сацыялізм Секулярызм |
Польская сялянская партыя «Вызваленне» (польск.: Polskie Stronnictwo Ludowe "Wyzwolenie", што часам перакладаецца як Польская народная партыя «Вызваленне») — палітычная партыя міжваеннага перыяду ў Польскай Рэспубліцы.
Партыя была створана ў 1915 годзе з некалькіх сялянскіх партый у Царстве Польскім. Польская сялянская партыя «Вызваленне» падтрымала майскі пераварот, але неўзабаве перайшла ў апазіцыю да Санацыі. У 1930 годзе ўвайшла ў кааліцыю партый Цэнтралеў. 15 сакавіка 1931 «Вызваленне» разам з іншымі сялянскімі партыямі ўвайшло ў аб'яднаную партыю «Странніцтва людовэ», Галоўную раду якой узначаліў Вітас. Вядомымі актывістамі партыі былі: Габрыэль Нарутовіч, Станіслаў Тугут, Томаш Начніцкі, Максіміліян Маліноўскі.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.