Польская Аўтакефальная Праваслаўная Царква
Polski Autokefaliczny Kościół Prawosławny

Кафедральны сабор Св. Марыі Магдаліны ў Варшаве
Асноўная інфармацыя
Цэнтр Варшава
Каляндар юліянскі
Колькасць
Манастыроў 11
Прыходаў 250
Святароў 270
Вернікаў 600.000

Польская Аўтакефальная Праваслаўная Царква (ПАПЦ) — кананічнае аўтакефальнае царкоўна-адміністрацыйнае аб’яднанне праваслаўных епархій у межах Рэспублікі Польшча, частка Усяленскай праваслаўнай царквы. Ахоплівае каля 600 тыс. вернікаў.

Гісторыя

У ХІХ — пач. ХХ ст. праваслаўныя епархіі Польшчы ўваходзілі ў склад Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ). 3 утварэннем незалежнай Польскай дзяржавы ў 1918 годзе і фактычным разрывам сувязей з РПЦ у выніку польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў паўстала пытанне пра самастойнасць епархій, якія апынуліся па-за межамі Расіі і СССР (з 1922). У 1921 годзе патрыярх Ціхан дазволіў самастойнае кіраванне ў межах епархіі ці іх групы і надаў праваслаўнай царкве ў Польшчы права аўтаноміі. Патрыяршым экзархам у Польшчы з 1921 стаў мінскі архіепіскап Георгій (Ярашэўскі). У 1922 ім абвешчана аўтакефалія Польскай царквы. Частка духавенства (пераважна з расійскай эміграцыі) з гэтым не пагадзілася, і ў 1923 архіепіскап Георгій забіты. 13 лістапада 1924 года ПАПЦ прызнана Канстанцінопальскім Патрыярхатам, 17 верасня 1925 года урачыста абвешчаны акт аўтакефаліі, але РПЦ не прызнала аўтакефалію ПАПЦ кананічнай.

Тэрытарыяльна ПАПЦ ахоплівала пераважна Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну; на 1939 у ёй існавала 5 епархій: Варшаўская, Валынская, Віленская, Гродзенска-Навагрудская і Палеская. Шэраг епіскапаў ПАПЦ (напр., епіскап гродзенскі Сава) пад націскам урада праводзіў паланізацыю царкоўнага жыцця, для абазначэння вернікаў ПАПЦ быў уведзены тэрмін «праваслаўныя палякі». У 1939-44 у сувязі з 2-й сусветнай вайной і зменамі ўсходніх межаў Польшчы (уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР і Заходняй Украіны з УССР) дзейнасць структур ПАПЦ была парушана. Пасля 1944 ПАПЦ ахоплівае сваёй дзейнасцю ўсходнія раёны Польшчы з пераважна беларускім (Усходняя Беласточчына) і ўкраінскім (Холмшчына) насельніцтвам, а таксама выхадцаў з гэтага рэгіёна, рассеяных па ўсёй Польшчы. 22 чэрвеня 1948 года кананічнасць ПАПЦ прызнаў Маскоўскі патрыярхат і паміж гэтымі цэрквамі ўстаноўлены братэрскія сувязі.

3 1991 статус ПАПЦ рэгулюецца законам, які дазваляе дзейнасць Праваслаўнага ардынарыята ў Войску Польскім і катэхізацыю моладзі ў дзяржаўных і грамадскіх школах. Выдаюцца «Cerkiewny Wieśnik» («Царкоўны веснік», на польскай і рускай мовах), «Wiadomości PAKP» («Весткі ПАПЦ»), «Żołnierz Prawosławny» («Праваслаўны салдат»), «Kalendarz Prawosławny» («Праваслаўны каляндар»; на польскай і рускай, часам і на беларускай і ўкраінскай мовах) і інш. ПАПЦ — адна з прычын захавання нацыянальнай тоеснасці сярод беларусаў Польшчы.

Структура і епархіі

На 2003 у ПАПЦ 6 епархій:

Дзейнічае больш за 250 прыходаў, 410 цэркваў, 270 святароў і дыяканаў, больш за 600 тыс. вернікаў, манастыры мужчынскія (ва Уйковіцах, Супрасльскі Благавешчанскі манастыр, Яблычынскі Свята-Ануфрыеўскі манастыр) і жаночыя (у Войнаве, Грабарцы, Дайлідах). Дзейнічаюць навучальныя ўстановы: Духоўная семінарыя і Багаслоўская акадэмія (абедзве ў Варшаве), кафедра праваслаўнага багаслоўя ў Беластоцкім універсітэце і інш.

Кіраванне

Тытул прадстаяцеля ПАПЦ — мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы. ПАПЦ узначальвалі:

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.