Полымя | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | літаратурнае аб’яднанне[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | снежань 1927 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 27 мая 1932 |
По́лымя — аб’яднанне беларускіх пісьменнікаў. Існавала ў Менску са снежня 1927 да 27 траўня 1932 года.
Ініцыятары стварэння і сябры аб’яднання: Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны, Міхайла Грамыка, Алесь Гурло, Уладзіслаў Галубок, Янка Нёманскі, Міхаіл Піятуховіч, Аляксандр Сянкевіч, а таксама нядаўнія сябры аб’яднання «Маладняк» Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Андрэй Александровіч, Васіль Сташэўскі.
Сябры праўлення: Якуб Колас, Цішка Гартны, Міхась Чарот; кандыдаты: Міхась Зарэцкі, Янка Нёманскі, Васіль Сташэўскі.
Асноўнымі задачамі былі развіццё беларускай мастацкай літаратуры праз узмацненне творчае працы сваіх сяброў, афармленне і замацаванне ў беларускай літаратуры пралетарскае ідэалогіі з удасканаленнем нацыянальнае формы. Значная ўвага аддавалася развіццю крытыкі, павышэнню прафесійнага ўзроўню і агульнаадукацыйных ведаў сяброў аб’яднання, беражліваму стаўленню да культурнае спадчыны. Наладжвала літаратурныя вечары, сустрэчы з рабочымі, ладзіла паездкі пісьменніцкіх дэлегацый у Ленінград, Харкаў, Кіеў і інш. Выступала за памяркоўныя адносіны і творчае супрацоўніцтва з іншымі літаратурнымі аб’яднаннямі савецкай Беларусі, імкнулася ўраўнаважыць крайнія тэндэнцыі ў літаратурным руху канца 1920-х — пачатку 1930-х гадоў. Аднак гэта не заўсёды атрымлівалася, праз неаднароднасць складу аб’яднання і розныя погляды ейных сяброў. Часта крытыка аб’яднання была непаслядоўнай і неаб’ектыўнай у ацэнцы з’яў.
Літаратура
- Хромчанка К. Полымя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 481. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 544. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. Накцюрн — Скальскі. — С. 344. — 742 с. — 9 500 экз.