Полаўцы
Выява полаўцаў у Радзівілаўскім летапісе
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Еўразія
Мова куманская
Рэлігія політэізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы кумыкі, карачаеўцы, балкарцы

По́лаўцы, кыпчакі, куманы — народ цюркскай групы часоў сярэднявечча. Упершыню ўзгадваюцца ў рускіх летапісах пад 1054 г.

У сяр. 10 ст. перасяліліся з Паўночна-Заходняга Казахстана ў стэпы Паўночнага Прычарнамор'я і Каўказа; у 1115 ст. гэтая тэрыторыя называлася Палавецкай зямлёй. У полаўцаў не склалася адзінай дзяржавы, яны мелі асобныя племянныя аб'яднанні (саюзы) на чале з ханамі, займаліся жывёлагадоўляй, былі цесна звязаныя з Харэзмам, Руссю, Візантыяй, Венгрыяй, Балгарыяй. Полаўцы рабілі набегі на Русь; асобныя рускія князі выкарыстоўвалі іх у міжусобнай барацьбе. У 1103 полаўцы былі пераможаныя Уладзімірам Манамахам, часткова адыйшлі ў Грузію. З 12 ст. ізноў узмацнілі набегі на рускія землі. У час нашэсця манголаў на Усходнюю Еўропу (1223) полаўцы былі разбітыя на Паўночным Каўказе ў бітве на р. Калка. Усходнія полаўцы (кыпчакі) уліліся ў мангольскае войска, асімілявалі адносна малалікіх манголаў і пазней склалі асноўную частку насельніцтва Залатой Арды; пазней увайшлі ў склад народнасцяў татараў, казахаў, башкіраў. Непасрэднымі нашчадкамі полаўцаў лічацца кумыкі, балкарцы, карачаеўцы.

Заходняя група полаўцаў пры нашэсці Батыя адыйшла ў Венгрыю, потым у Балгарыю.

Літаратура

  • Гетаў В. В. Полаўцы // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 8. Паддубнікі — Рабкі / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1975.  676 с.: іл., карты. — С.484,485.
  • Кудряшов К. В. Половецкая степь — М., 1948.
  • Голубовский П. Печенеги, торки и половцы до нашествия татар — Киев, 1884.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.