«Часопіс беларуска-амерыканскага культурна-асветніцкага цэнтра „Полацак“» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Беларуска-амерыканскі культурна-асветніцкі цэнтр «Полацак» |
Краіна | ЗША |
Галоўны рэдактар | Святлана Белая |
Заснавана | 1991 |
Спыненне публікацый | 1997 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
«Полацак» — беларускамоўны грамадскі, гісторыка-культуралагічны і літаратурны ілюстраваны часопіс, які выдаваўся ў 1991 — 1997 гг. у г. Кліўленд (штат Агая, ЗША) беларуска-амерыканскім культурна-асветніцкім цэнтрам «Полацак». Галоўная мэта выдання часопіса — спрыянне паяднанню беларусаў замежжа і Бацькаўшчыны.
Раздзелы і рубрыкі
- «Наша гісторыя»
- «Роднае слова»
- «Чарнобыльскі шлях»
- «Вобразы Бацькаўшчыны»
- «З жыцьця эміграцыі»
- «З эмігранцккіх выданьняў»
Апублікаваў дакументы 19-й і 20-й сустрэч беларусаў Паўночнай Амерыкі, I з’езд беларусаў свету, сустрэчы кіраўнікоў беларускіх суполак у замежжы, артыкулы па гісторыі і сучасным стане беларускай эміграцыі, матэрыялы пра беларускіх асветнікаў і інш. Выйшла больш за 40 нумароў.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 518. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.