Вёска
Полава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
55°18′21″ пн. ш. 27°10′06″ у. д.
Насельніцтва
  • 62 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2155
Аўтамабільны код
2
СААТА
2240854127
Полава на карце Беларусі ±
Полава (Беларусь)
Полава
Полава (Віцебская вобласць)
Полава

По́лава[1] (трансліт.: Polava, руск.: Полово) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Варапаеўскага сельсавета.

Гісторыя

У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Паставы, пазней у складзе гміны Варапаева Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

З 1939 года ў БССР. У 1940—1954 гадах цэнтр Полаўскага сельсавета Шаркаўшчынскага раёна. Да 28 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Жукоўшчынскага сельсавета[2], да 18 снежня 2009 года — у склад Белькаўскага сельсавета[3].

Геаграфія

Знаходзіцца за 37 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Паставы, за 250 км ад Віцебска[4], каля правага берага ракі Дзісна.

Насельніцтва

  • 2000 год — 210 жыхароў, 82 двары[4].
  • 1931 год — 169 жыхароў, 24 двары[5].
  • 1921 год — 108 жыхароў, 4 двары[6].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 25 (984).
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 18 декабря 2009 г. № 202 Об упразднении Бельковского сельсовета и изменении границ Воропаевского поссовета и Куропольского сельсовета Поставского района Архівавана 18 мая 2021.
  4. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 450. — 560 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 12).
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 43
  6. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 35.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 450. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. Мн.: Белкартография, 2011. 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.