Покуць (чырвоны кут) — своеасаблівае сакральнае месца ў сялянскай хаце, дзе стаяў стол, а зверху вісеў абраз.
Покуць мела найбольшае значэнне ў рытуальнай сістэме жыцця сялянскай хаты, з’яўляючыся найбольш каштоўнай у абрадавым сэнсе часткай хаты. У гэтым куце знаходзіліся абразы, малельныя кнігі, свянцоныя свечкі. Тут на скрыжаванні лаў у многіх хатах ставілі хлебную дзяжу як сімвал дастатку і дабрабыту. У час абраду зажынак і дажынак першы і апошні снапы ставілі на пачэснае месца ў чырвоны кут.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.