Поймавыя глебы, алювіяльныя глебы ўтвараюцца на алювіяльных адкладах у поймах рэк. Выдзяляюць 2 тыпы поймавых глебаў: поймавыя дзярновыя і поймавыя тарфяна-балотныя.
На Беларусі поймавыя глебы займаюць каля 9 % сельскагаспадарчых зямель. Пашыраны пераважна ў поймах буйных рэк (Дняпра, Прыпяці, Сажа, Бярэзіны, Нёмана і іх вялікіх прытокаў). Больш за ўсё іх у Гомельскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцях, найменш — у Віцебскай вобласці.
Большасць поймавых глебаў маюць высокую прыродную ўрадлівасць, пры правільным выкарыстанні яны даюць высокія ўраджаі траў добрай якасці.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.