Подзебрады
чэшск.: Poděbrady
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Край
Раён
Німбурк
Каардынаты
50°08′33″ пн. ш. 15°07′08″ у. д.
Мэр
Ладзіслаў Лангр
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Подыбрад
 з
Плошча
33,7 км²
Вышыня цэнтра
185 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
13 891 чалавек (2012)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
290 01
Аўтамабільны код
S (старыя NB)
Афіцыйны сайт
Подзебрады на карце Чэхіі
Подзебрады (Чэхія)
Подзебрады

По́дзебрады (чэшск.: Poděbrady, ням.: Podiebrad) — курортны горад у Чэхіі. Размешчаны ў Палабскай нізіне на беразе ракі Эльбы, за 50 км ад Прагі (30 хвілін на аўто па магістралі D11). Муніцыпалітэт з пашыранымі паўнамоцтвамі. Знакаміты Подзебрадскім замкам і сваімі мінеральнымі крыніцамі.

Гісторыя

Дзякуючы зручнаму размяшчэнню над ракой і мяккаму клімату, першыя паселішчы на тэрыторыі сучасных Подзебрадаў з’явіліся ў раннім палеаліце, археалагічныя раскопкі пацвярджаюць наяўнасць паселішчаў лужыцкай культуры ў бронзавым веку , і латэнскай культуры ў жалезным веку. Акрамя таго, на гарадской плошчы перад замкам былі выяўлены сляды развітага паселішча рымскай эпохі, рымскія манеты.

Найстарэйшая выява Подзебрадаў на гравюры Матэуса Мерыяна 1650 года

Першы ўспамін пра Подзебрады як паселішча датуецца 1224 годам. Праз некаторы час па загадзе караля Пржэмысла Отакара II у Подзебрадах быў пабудаваны замак на вадзе, які стаў ключавой крэпасцю на гандлёвым шляху каля броду цераз Эльбу, т.зв. Кладскі шлях. Пісьмовыя ўспаміны пра гэту крэпасць датуюцца 1268 годам. Назва горада паходзіць ад чэшскага pode brody («каля броду»). Непадалёк існавалі і іншыя буйныя паселішчы — крэпасць Олдржыш, Садска і інш.

Найбольшага росквіту подзебрадскі маёнтак дасягнуў у часы роду паноў з Подзебрадаў, якія атрымалі яго ад Карла IV у так званы «шляхетны лен». Шэсць пакаленняў гэтага роду, з 1345 па 1495 год добраўпарадкоўвалі свой маёнтак. Самай яскравай фігурай гэтага роду быў Іржы з Подзебрадаў, які ў 1458 годзе быў выбраны чэшскім каралём. Гэты выдатны дыпламат, якога часам называюць гусіцкім каралём, стаў першым еўрапейскім палітыкам, які паспрабаваў заснаваць паміж­народную унію еўрапейскіх кіраўнікоў. Па яго загадзе ў 1472 годзе Подзебрады атрымалі статус горада, а таксама важныя правы, прывілеі і гарадскі герб. У часы кіравання Фердынанда I горад атрымаў новае развіццё. Пры сваім наведванні горада ў 1539 годзе імператар ацаніў магчымасці палявання ў наваколлях, а маёнткі, якія знаходзіліся на гэтай тэрыторыі, выкупіў і вырашыў уключыць іх у так званыя маёнткі каралеўскай палаты.

Паўднёвая частка гарадской плошчы з відам на ўжо перабудаваны замак у стылі барока, канец XVIII стагоддзя

У сярэдзіне XVIII стагоддзя цікавасць да замка праявіла імператрыца Марыя Тэрэзія, па яе распараджэнні ў 1754—1756 гадах у стылі барока быў перабудаваны замак, таксама яна неаднаразова наведвала горад. Да пачатку XIX стагоддзя ўвага каралеўскіх асоб да горада павялічылася.

У часы кіравання Іосіфа II у замку, замест першапачаткова задуманых казармаў, пражывалі толькі афіцэры імператарскай арміі, якія выйшлі на пенсію. Пасля пажараў, якія здарыліся ў 1800 і 1832 гадах, былі разбураны рэшткі брамы, а на месцы крапасной сцяны выраслі новыя вуліцы. Рэнесансная плошча, акружаная да таго часу двухпавярховымі мяшчанскімі дамамі з аркадамі, страціла сваё аблічча.

Першая фатаграфія подзебрадскага замка, прыблізна 1865

год

У 1840 годзе Подзебрадскі маёнтак купіў венскі банкір барон фон Сіна. Праз дзесяцігоддзі праўнучка банкіра Харыклея (народжаная князёўна Іпсіланці; 1863—1912) пераехала сюды жыць разам са сваім мужам князем Філіпам Эрнстам Гогенлоэ-Шылінгсфюрстам (1853—1915), сынам германскага канцлера Хлодвіга Гогенлоэ. У замак вярнулася жыццё, а яго развіццё прыносіла выгоду і гораду. Паводле чутак, сяброўскія сувязі князя з прадпрымальнікамі братамі Герхардамі сталі прычынай узнікнення шкляной прамысловасці ў вобласці без сыравіны і традыцыі шкляной вытворчасці.

Пасля адкрыцця мінеральных крыніц новая частка горада была забудавана віламі ў стылі мадэрн

Гістарычным у жыцці горада стаў 1905 год, калі горад наведаў нямецкі памешчык фон Бюлаў. Гэты вядомы экстрасэнс з дапамогай дубчыка вызначыў ва ўнутраным двары замка месца моцнай крыніцы, якая сапраўды была выяўлена на глыбіні 96,7 м. Адкрыццё мінеральнай вуглякіслай вады прывяло да адкрыцця ў 1908 годзе першага курортнага сезона. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны горад імкліва ператвараўся ў курорт з лячэбніцамі, якія з 1926 года спецыялізуюцца на сардэчна-сасудзістых захворваннях. Курорт набыў вядомасць не толькі ў краіне, але і за мяжой. Немалую ролю ў гэтым адыграў вядомы пражскі кардыёлаг Вацлаў Лібенскі. Развіццё горада падтрымаў Францішак Янда, які распрацаваў план забудовы горада да чыгункі, заснаваў цэнтральны парк.

Каланада ў цэнтральным парку ўначы

Да 1960 года Подзебрады былі цэнтрам Подзебрадскага раёна, але ў час адміністрацыйнай рэформы 1960 года[1] і скарачэння колькасці адміністрацыйных адзінак, Подзебрады былі ўключаны ў склад раёна Німбурк, хоць і захавалі шырокую аўтаномію.

Славутасці

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Poděbradsko region — Historie správy území Архівавана 1 ліпеня 2007.
  2. Macht, Jiří,Tryml, Michal. Praha 6: Prague 6. Praha: Městská část Praha 6; 1994 isbn 80-901388-0-6

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.