Вёска
Пліса 1
Пліса 1 на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Пліса́ 1[1] (трансліт.: Plisa 1, руск.: Плиса 1) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Уселюбскага сельсавета.
Гісторыя
Паводле інвентара маёнтка Дзяляцічы князёў Радзівілаў 1652 года, 1 морг над ракой Плісай трымаў шляхціч Грышка Калічыц з зямянскага сяла Калечыцы (цяпер не існуе) каля Дзяляціч. У XVIII стагоддзі зямянскі засценак Пліса ў дзве валокі. Сярод жыхароў у 1778 годзе згадваюцца Сцяпан Татарын, Бараноўскія, Мікуці, Тарлоўскія, Снітчэўскія і інш.[2]
Да 25 чэрвеня 2008 года вёска ўваходзіла ў склад Бенінскага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 1999 год — 21 чалавек;
- 2008 год — 10 чалавек;
- 2009 год — 18 чалавек.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ НГАБ. Ф. КМФ-5, Воп. 1.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 93 «О решении вопросов административно-территориального устройства Новогрудского района» (руск.)
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.