Пліса | |
---|---|
![]() | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 147,6[1] м |
Даўжыня | 1,41 км |
Шырыня | 1,16 км |
Плошча | 1,1 км² |
Аб’ём | 0,01022 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,22 км |
Найбольшая глыбіня | 32,9 м |
Сярэдняя глыбіня | 9,3 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,21 ‰ |
Празрыстасць | 2,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 8,04 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | Плісаўка |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
![]() ![]() Пліса |
|
|
|
![]() ![]() Пліса |
|
![]() |
|
![]() |
Плі́са — возера ў Беларусі, на мяжы Глыбоцкага і Пастаўскага раёнаў Віцебскай вобласці ў басейне ракі Галбіца за 18 км на паўночны захад ад горада Глыбокае, у басейне ракі Мнюта, на поўдзень ад вёскі Луцк-Мосарскі.
Назва
Назва возера Пліса балцкага паходжання. На ўсходзе ад Плісы — яшчэ адно возера з такой жа назвай. Абодва яны адносяцца да басейна дзвінскай ракі Дзісны.
Найбліжэйшы аналаг — прускі тапонім Plissinges, у якім корань Plis- пашыраны пашыральнікам -ing-[2]. Гэты ж пашыральнік у назве прытоку Пцічы ракі Аражня < Аряжня < Ar-ing-in-[3].
На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі назву Пліса маюць таксама рэкі — прытокі бярэзінскага Бабра, Нёмана, Бярэзіны, рака на Падзесенні на ўсходзе ад Чарнігава.
Сваёй структурай назва Пліса блізкая да балцкай назвы дзвінскай ракі Дрыса, у якім корань Dris- так жа сама дакладна не вытлумачваецца. Іх адносяць да групы гідронімаў з канчаткам -(с)са: Іса, Ліса, Уса, Эса, Дрыса, Пліса, Неса, Труса, Таса, Рэса, Выса, Васа (на Падзвінні, Панёманні, Павісленні, Павоччы)[4].
З іх некаторыя этымалагізуюцца больш-менш надзейна: Уса ад *aus-/*us- «блішчэць», Іса ад *eis-/*is- «імкнуцца»[5]. Балцкае паходжанне вызначаецца і калі корань пашыраецца з дапамогай вядомых балцкіх гідранімічных пашыральнікаў: Іса — *Ісла (< Іслач < Is-l-, ak-), Уса — Усія (Us-ij-), Неса — Несла, Нясета (Nes-, -l-, -et-), Дрыса — Дрысела (Dris-, -el-), Рэса — Рэсята́ (Res-, -et-).
Водаапісанне
Плошча паверхні 1,1 км². Найбольшая глыбіня 32,9[6] м. Даўжыня 1,41 км. Найбольшая шырыня 1,16 км. Даўжыня берагавой лініі 4,22 км. Аб’ём вады 10,22 млн м³. Плошча вадазбору 8,04 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 1—5 м спадзістыя, на паўднёвым захадзе стромкія вышынёй 12—13 м, пад хмызняком і валунамі. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, месцамі завалуненыя, парослыя хмызняком, на паўночным захадзе абразійныя. Дно ўздоўж берагоў пясчана-жвіровае, глыбей — пясчанае (да глыбіні 7 м) і ілістае. Глыбіні да 2 м займаюць каля 17 % плошчы возера. Возера мезатрофнае. Зарастае слаба. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 5 м, месцамі адсутнічае.
Выцякае рака Плісаўка.
Заўвагі
- ↑ Ліст карты N-35-31. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1983 год. (руск.)
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 202.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 199.
- ↑ Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 281—282.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 55—57.
- ↑ ЭПБ 1985.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Міронаў В. Р. Пліса // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 223. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. Пашкоў і інш. — Мн., 2007.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 26. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)