Плюмаж (ад фр.: plumage[1] — «апярэнне»; фр.: plume — «пяро») — упрыгажэнне на галаўным уборы з пёраў тыпу веера.
Пачынаючы са старажытнасці і да гэтага часу выкарыстоўваецца на конскай збруе або ваенных галаўных уборах у некаторых арміях (брытанскай, канадскай, індыйскай, малайзійскай, пакістанскай і інш.). Лічыцца сімвалам улады і трыумфу. Выкарыстоўваецца як атрыбут святара ў даасізме.[2]
Часам жорсткі плюмаж меў і пэўную ахоўную функцыю, дапаўняючы абарону галавы ад касых удараў зверху, кідальных прадметаў і т . п.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.225
- ↑ Плюмаж Архівавана 11 лістапада 2016.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.