Англійскі селянін за плугам

Плуг (ад протагерм. plogaz) — сельскагаспадарчая прылада для асноўнай апрацоўкі глебы ў рамках падрыхтоўкі да пасяўной насення або пасадкі раслін. Плугамі таксама завуцца прылады для працы пад вадой, для пракладкі кабеляў, а таксама падрыхтоўкі зямной паверхні перад гукавым зандаваннем і гідралакацыяй бакавога агляду пры пошуку нафты. Першапачаткова плугі цягнулі на сабе людзі, потым валы, а яшчэ пазней — коні. Пасля індустрыяльнай рэвалюцыі плугі цягнулі паравыя машыны, а ў цяперашні час — трактары. Плугі могуць быць выраблены з дрэва, жалеза або сталі. Ён з'яўляецца асноўным інструментам для большай часткі чалавецтва на працягу ўсёй гісторыі, і ўяўляе сабой адно з галоўных дасягненняў у сельскай гаспадарцы.

Асноўная мэта арання плугам — вывернуць верхні пласт глебы і насыціць паверхню карыснымі рэчывамі знізу, пры гэтым зацягнуўшы ў зямлю пустазелле і ўсё, што засталося ад леташняга ўраджаю. Аранне таксама неабходнае для аэрацыі глебы, як і для дадатковага насычэння вільгаццю. Цяпер узаранае поле звычайна пакідаецца, каб прасохнуць, а затым барануецца перад пасадкай.

Выкарыстанне плуга знізілася ў некаторых абласцях, часцяком з прычыны пагрозай пашкоджання і эрозіі глебы, на карысць дробнага ўзворвання і іншых менш інвазіўных метадаў апрацоўкі глебы. На сённяшні момант у некаторых рэгіёнах праводзяцца адмословыя спаборніцтвы ўзворвання зямлі плугам, як прыклад у Вялікабрытаніі праводзіцца Нацыянальны чэмпіянат узворвання плугам.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.