Дыплоідныя клеткі маюць дзве аднолькавыя копіі кожнай храмасомы.

Пло́іднасць — колькасць аднолькавых набораў храмасом, размешчаных у ядры клеткі ці ў ядрах клетак шматклетачнага арганізма.

Часам гэты тэрмін ужываюць і ў стаўленні дапракарыятычных клетак, пазбаўленых ядра. Большасць пракарыёт гаплоідныя, гэта значыць маюць адну копію бактэрыяльнай храмасомы, аднак сустракаюцца дыплоідныя і поліплоідныя бактэрыі.

Адрозніваюць клеткі гаплоідныя (з адзінарным наборам няпарных храмасом), дыплоідныя (з парнымі храмасомамі), поліпло́ідныя (іх таксама завуць тры-, тэтра-, гексаплоіднымі і г.д. у залежнасці ад таго, колькі разоў у ядры клеткі паўтараецца гаплоідны набор) і анеўплоідныя (калі падваенне ці страта — нулісомія, манасомія ці трысомія — ахоплівае не ўвесь геном, а толькі абмежаваную колькасць храмасом). Поліплаідыю не варта блытаць з павелічэннем колькасці ядраў у клетцы і павелічэннем колькасці малекул ДНК у храмасоме (палітэнізацыяй храмасом).


This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.