«Плошча Перамогі»
руск.: Площадь Победы
Маскоўская лінія
Мінскі метрапалітэн
Станцыя ў лістападзе 2020 года
Станцыя ў лістападзе 2020 года
Дата адкрыцця 29 чэрвеня 1984 года
Раён Цэнтральны, Партызанскі
Тып калонная трохпралётная дробнага залажэння
Глыбіня залажэння, м 14[1]
Колькасць платформаў 1
Тып платформы астраўная
Форма платформы прамая
Архітэктары Барыс Міхайлавіч Ларчанка і Барыс Эмануілавіч Школьнікаў
Мастакі Уладзімір Іванавіч Стальмашонак і Валерый Цімафеевіч Даўгала
Узведзена Мінскметрабуд
Выхад да вуліц

Праспекты: Незалежнасці, Машэрава

Вуліцы: Кісялёва, Захарава, Фрунзэ, Камуністычная, Казлова
Наземны транспарт Аўтобусы: 18, 19, 26, 26а, 39, 100; Трамваі: 1, 3, 4, 6, 11
Час адкрыцця 5:36
Час закрыцця 2:01
Код станцыі 117
Суседнія станцыі Плошча Якуба Коласа і Кастрычніцкая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Станцыя метро «Плошча Перамогі» на паштовай марцы Беларусі.
Маскоўская лінія
умоўныя абазначэнні
Смаленская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Уручча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Барысаўскі тракт
Усход
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі
Кастрычніцкая
Плошча Леніна
Інстытут культуры
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Грушаўка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Міхалова
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Пятроўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Малінаўка
Шчомысліца

Плошча Перамогі (трансліт.: Plošča Pieramohi) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Адкрыта 26 чэрвеня 1984 года ў складзе першай чаргі мінскага метро. Размешчана на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Плошча Якуба Коласа» і «Кастрычніцкая».

Будаўніцтва

Станцыя

Будаўніцтва пачалося ўвесну 1980 года, першая паля забіта 2 кастрычніка 1980 года. У якасці праекта станцыі выбраны зменены (вышыня столі павялічана з 4,2 метраў да 5,1 метра)[2] тыпавы праект калонай трохпралётнай станцыі са зборных жалезабетонных элементаў, пастаўкамі якіх займаўся Мінскі завод жалезабетонных вырабаў[3]. Станцыя «Плошча Якуба Коласа» пабудавана па праекце архітэктараў Б. Ларчанкі, Б. Школьнікава, мастакоў У. Стальмашонка, В. Даўгалы[4]. Дэкаратыўнае афармленне столі і Вянок Славы ў Зале цырыманіялаў выканаў Вячаслаў Позняк[5].

З прычыны таго, што катлаван станцыі знаходзіўся блізка да гістарычнай забудовы праспекта Незалежнасці, для будаўніцтва станцыі выкарыстаны метад «сцяна ў грунце»: па перыметры катлавана выканана суцэльная сцяна з буранабіўных паляў. Для будаўніцтва станцыі меркавалі перанесці манумент Перамогі, аднак гэтага ўдалося пазбегнуць[3].

З прычыны таго, што станцыя размешчана каля ракі Свіслач, пры распрацоўцы катлавана было неабходна пераадолець два пласты ваданоснага грунта. Для рашэння гэтай праблемы былі прасвідраваны глыбінныя свідравіны, з якіх вада адпампоўвалася помпамі.

Трамвайныя пуці, якія перасякалі праспект, на час будаўніцтва, былі перакладзены бліжэй да плошчы Перамогі[4].

Перагонныя тунэлі

У студзені 1982 года змантаваны, тунэлепраходчы шчыт тыпу «ЩН-IX», раней выкарыстаны пры будаўніцтве Крыварожскага скораснага трамвая. Для праходу пад Свіслаччу разглядалася некалькі варыянтаў. Замарозка грунта пад ракой была прызнана занадта дарогай, адвод вады ў вадасцёкавы калектар «Цэнтр» таксама не ўдаўся. У выніку на ўчастку Свіслачы над будучым тунэлем была збудавана земляная дамба шырынёй 38 метраў, праз якую прапусцілі дзесяць труб даўжынёй 43 метры і дыяметрам 1 метр. Такім чынам вада «абыходзіла» будпляцоўку тунэля над ёй. Тунэль быў пройдзены за 12 дзён[3].

Да станцыйных пуцей, які адыходзяць ад станцыі ў бок «Кастрычніцкай», далучаецца злучальная галіна да Аўтазаводской лініі.

Архітэктура

Станцыя «Плошча Перамогі» зручна звязаная з падземнымі пераходамі. Выкананая са зборных жалезабетонных канструкцый з шагам калон 6 м. У аснове архітэктурна-мастацкага рашэння станцыі — тэма гераічнай перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Урачысты строй 34 бела-мармуровых калон, завершаных свяцільнямі са шкла залацістага колеру, сімвалізуюць святочны салют. Перад уваходам у перонную залу над эскалатарамі вітраж з выявамі Кургана Славы, ордэна «Перамога», манумента Перамогі. У аддзелцы выкарыстаны граніт чырвонага і шэрага колераў.

Выхады

Вестыбюль у бок вуліцы Казлова абсталяваны трыма эскалатарамі тыпу ЭТ-5[6]. Над імі знаходзяцца тры вітражы. Выхад вядзе ў падземны пешаходны пераход, які выходзіць да вуліцы Казлова, праспектаў Незалежнасці і Машэрава. Найбліжэйшыя прыпынкі грамадскага транспарту дазваляюць перасесці на аўтобусы № 19 і 100, і трамваі № 1, 3, 4, 6, 11.

Мемарыяльная зала.

Вестыбюль у бок плошчы Перамогі вядзе ў круглы пешаходны пераход пад ёй. Ён мае выхады да вуліц Захарава і Кісялёва, праспекта Незалежнасці і манумента Перамогі. Унутры пераходу знаходзяцца аб’екты гандлю і мемарыяльная зала пад плошчай. На сцяне залы замацавана выява Зоркі Героя Савецкага Саюза і пліты з імёнамі 566 чалавек, якія бралі ўдзел у вызваленні БССР.[6] У цэнтры залы размяшчаецца «вянок Славы» выкананы са шкла з падсвятленнем знутры.

У час капітальнага рамонту, які праходзіў са жніўня 2019 года па 9 мая 2020 года[7] пераход часткова зачынялі, была праведзена рэканструкцыя асвятлення. У час работ было знішчана арыгінальнае афармленне ўваходаў у пераход: выкананыя з металічных літар назвы станцыі заменены на рэкламныя лайтбоксы, арыгінальнае аздабленне сцен з белага мармуру была заменена на чорны керамаграніт.

Найбліжэйшыя прыпынкі грамадскага транспарту дазваляюць перасесці на аўтобусы № 18, 26, 26а, 39, 100.

Галерэя

Зноскі

  1. Трэцяя Лінія. Глыбіня станцый Мінскага метрапалітэна (англ.). Medium (23 чэрвеня 2020). Праверана 3 лістапада 2020.
  2. Вікторыя Сямёнавіч. У метро як у музеі: што стварылі рыжскія і маскоўскія мастакі для мінскай падземкі? (руск.)(недаступная спасылка). «Мінск-Навіны» (22 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2020. Праверана 4 лістапада 2020.
  3. 1 2 3 darriuss. Раёны-кварталы: як 30 гадоў назад у Мінску з'явілася метро - Нерухомасць Onliner (руск.). Onliner (30 чэрвеня 2014). Праверана 4 лістапада 2020.
  4. 1 2 Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  5. Л. Ф. Салавей. Позняк Вячаслаў Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  6. 1 2 Станцыя «Плошча Перамогі» (руск.). Мир метро (4 лістапада 2019). Праверана 4 лістапада 2020.
  7. Як выглядае плошча Перамогі пасля рэканструкцыі. Фотафакт Чытаць цалкам: https://news.tut.by/society/680503.html(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2020. Праверана 4 снежня 2020.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.