Леніна плошча Гомель | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Гомель |
Раён | Цэнтральны |
Аўтобусныя маршруты | 3, 4, 12, 17, 18, 34 |
Ранейшыя назвы | Кірмашовы пляц |
Назва ў гонар | Уладзімір Ільіч Ленін |
Паштовы індэкс | 246050 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча Леніна (Кірмашовая плошча) — цэнтральная плошча горада Гомеля, асноўны архітэктурны ансамбль, фарміруе прасторавую кампазіцыю адміністрацыйна-грамадскага цэнтра горада.
Гісторыя
Плошча створана ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя. Раней звалася Кірмашовай, была вядома таксама пад назвай Гандаль, бо тут тры разы на тыдзень праходзіў вялікі гандаль. Сяляне прывозілі сюды жыўнасць, сельскагаспадарчыя прадукты, розныя саматужныя вырабы. Ад яе 3 накірунках адыходзілі вуліцы Румянцаўская (цяпер Савецкая), Замкавая (цяпер праспект Леніна) і Фельдмаршальская (цяпер Пралетарская). Дамінантай кампазіцыі быў палац князя Паскевіча, які разам з Петрапаўлаўскім саборам вызначаў сілуэт забудовы цэнтра горада.
У сучасны момант памеры плошчы скарацілася.
Перасякае вуліцы
- Савецкую
- Праспект Леніна
- Пралетарскую
Забудова
- (пр. Леніна, 2а) — Дом спорту
- (пр. Леніна, 1) — 12-павярховы будынак Белтэлекама
- № 1 — Будынак абласнога драматычнага тэатра (1956) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000045
- № 4 — Палац Румянцавых — Паскевічаў (канец XVIII—XIX стагоддзе) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 310Г000044
- № 6 — Петрапаўлаўскі сабор — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 310Г000044
Славутасці
- Помнік У. І. Леніну (1958) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Ж000046
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Леніна (Гомель)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.