Плошча Ламаносава руск.: Площадь Ломоносова Санкт-Пецярбург | ||
Агульная інфармацыя | ||
---|---|---|
| ||
на карце яндэкс | ||
на карце Google |
Плошча Ламаносава (руск.: Пло́щадь Ломоно́сова; да 1948 года — плошча Чарнышова) — плошча паміж вуліцай Дойліда Росі і набярэжнай ракі Фантанкі. Назва ў гонар М. В. Ламаносава. Утварылася ў 1828 годзе. Ансамбль 6-граннай плошчы Ламаносава, злучаны вуліцай Дойліда Росі з архітэктурным ансамблем плошчы Астроўскага, склаўся ў 1834 годзе, калі былі завершаны дамы 1/3 (былы дом Міністэрства народнай асветы) і 2 (абодва — архітэктар К. І. Росі) і дом Міністэрства ўнутраных спраў (набярэжная ракі Фантанкі, 57; архітэктар Росі, І. І. Шарлемань 1-ы). У 1877 годзе на плошчы заснаваны сквер (у 1892 годзе перапланіраваны), у яго цэнтры — бюст Ламаносава (1892, скульптар П. П. Забела, архітэктар А. С. Лыткін). У 1917 годзе ў доме 1/3 знаходзіўся Наркамат асветы.
Літаратура
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия», 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1