Гміна Плотніца | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у |
Пінскі павет (1919—1920) Лунінецкі павет (1920—1922) Столінскі павет (1923—1939) |
Адміністрацыйны цэнтр | Плотніца |
Дата ўтварэння | 1919 |
Дата скасавання | 1939 |
Насельніцтва (1921) | 11 557 |
Гміна Плотніца (польск.: Gmina Płotnica) — вясковая гміна ў міжваеннай Польшчы, якая ўваходзіла ў склад Столінскага павета Палескага ваяводства. Сядзіба была размешчана ў Плотніцы.
Гісторыя
Першапачаткова гміна створана ў складзе Пінскага павета. 7 лістапада 1920 года гміна была далучана да створанага Лунінецкага павета, які быў пад уладай Упраўлення прыфрантавых і этапных тэрыторый[1]. 19 лютага 1921 года разам з усім Лунінецкім паветам увайшла ў Палескае ваяводства. З 1 студзеня 1923 года гміна ўвайшла ў склад новастворанага Столінскага павета[2]. 18 красавіка 1928 года да гміны далучана частка тэрыторыі гміны Радчыцк, а частка тэрыторыі самой гміны была далучана да гмін Столін і Хорск[3].
Населенныя пункты
Згодна з першым перапісам насельніцтва Польшчы, які прайшоў 30 верасня 1921 года, у гміне налічвалася 32 населеныя пункты.
Зноскі
- ↑ Dz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 3, poz. 25
- ↑ Dz.U. z 1922 r. nr 116, poz. 1051(недаступная спасылка)
- ↑ Dz.U. z 1928 r. nr 46, poz. 452(недаступная спасылка)