Плод (лац.: fructus) — відазмененая падчас падвойнага апладнення кветка; орган размнажэння пакрытанасенных раслін, які ўтвараецца з адной кветкі і служыць для фарміравання, абароны і распаўсюджвання насення, якое знаходзіцца ў ім. Шматлікія плады — каштоўныя прадукты харчавання, сыравіна для атрымання лекавых, фарбавальных рэчываў і г. д.
Навуку, якая вывучае плады, завуць карпалогіяй. Раздзел карпалогіі, які вывучае заканамернасці распаўсюджвання пладоў і насення, завуць карпаэкалогіяй (часам карпоэкологию разумеюць у шырокім сэнсе — як сінонім дыяспаралогіі, навукі, што вывучае заканамернасці распаўсюджвання дыяспор).
Гл. таксама
Спасылкі
- Плод (орган покрытосеменных растений) (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (Праверана 14 жніўня 2010)
- Карпология (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (Праверана 14 жніўня 2010)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.