Вёска
Плецявішча
± |
Плецяві́шча[1] (трансліт.: Plieciavišča, руск.: Плетевище) — вёска ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лядскага сельсавета.
Гісторыя
У сярэдзіне XIX стагоддзя вёска ў складзе маёнтка Іванаўск, які належаў Шэвічам. 13 двароў у 1858 годзе. У 1897 годзе ў Юравіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
Да 27 лістапада 1989 года вёска ўваходзіла ў склад Калодзежскага сельсавета[2].
Насельніцтва
Колькасць жыхароў: 199 (1897), 334 (2017), 273 (1926), 232 (1960), 35 (1997), 9 (2013).
Вядомыя асобы
- Аляксандр Пятровіч Ганчарык — Герой Сацыялістычнай Працы
- Кліменцій Пятровіч Шут — беларускі археолаг
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.