Гісторыя Старажытнага Рыма |
---|
Заснаванне Рыма |
Царскі перыяд |
Рэспубліка |
|
Імперыя |
Паняцці |
|
Асобы |
Плебс, плебеі (лац.: plere — напаўняць) — нязнатнае свабоднае насельніцтва Старажытнага Рыма, якое не ўваходзіла ў родавыя абшчыны і не мела права на зямлю, а таксама палітычных правоў у адрозненне ад патрыцыяў. Спачатку толькі патрыцыі складалі «Рымскі народ». Плебеі не маглі ўступаць у шлюб з патрыцыямі, іх не абіралі на грамадскія пасады, яны не атрымлівалі сваёй долі зямлі пры падзеле захопленых тэрыторый, іх не ўключалі ў трыбы, гэта значыць яны не маглі ўваходзіць у склад старажытных родаў і лічыцца «рымскім народам». Таксама ў іх не было ніякай адукацыі.
Беззямельныя плебеі займаліся ў асноўным рамяством і дробным гандлем. Некаторыя з іх былі вельмі багатымі людзьмі. Але і бедныя, і багатыя плебеі перад патрыцыямі былі аднолькава бяспраўны. Таму спачатку не маючы ніякіх правоў, плебеі пазней дамагліся права абіраць плебейскіх трыбунаў, якія мелі права накладаць вета на рашэнні патрыцыянскіх магістратаў. Спачатку іх рашэнні былі законам толькі сярод плебеяў, але на працягу доўгай барацьбы правы патрыцыяў і плебеямі былі ўраўнаваны.
У 494 годзе да н. э. плебеі пачалі ўпершыню барацьбу за іх правы, што прывяло да першага сыходу плебеяў з Рыма (Secessio plebis). У 449 годзе плебеі другі раз пакідаюць Рым і пад гэтым ціскам плебеяў камісіяй з 10 чалавек (decemviri legibus scribundis) былі складзены законы і запісаны на 12 медных дошках і выстаўлены на агляд на цэнтральнай плошчы Рыма. Варта заўважыць, што ў іх быў прапісаны закон, які забараняў шлюбы паміж плебеямі і патрыцыямі, але ён праіснаваў менш за год, і каля 445 да н. э. дзякуючы намаганням народнага трыбуна Гая Канулея быў адменены (Lex Canuleia).
У пачатку III стагоддзя да н. э. багатыя патрыцыянскія і плебейскія вярхі зліліся ў адно саслоўе — набілітэт і ў 287 годзе да н. э. быў прыняты закон— Lex Hortensia, аб тым, што рашэнні плебейскіх сходаў (плебісцытаў) з'яўляюцца абавязковымі для ўсіх грамадзян незалежна ад паходжання. З гэтага часу патрыцыі і плебеі перасталі быць рознымі класамі-саслоўямі. Заможныя грамадзяне ўтваралі саслоўе вершнікаў, а бедныя складалі плебс — свабодныя рамеснікі, сяляне і дробныя гандляры. Пазней у сярэднявечнай Еўропе так звычайна называлі гарадскую галоту.
Гл. таксама
- Аназат
- Іцыліі
- Спіс плебейскіх родаў Старажытнага Рыма.
- Культурна-палітычны лад Старажытнага Рыма
Літаратура
Базильчук Г. К. Словник-довідник з історії. — К.:МАУП,2005
Спасылкі
- Jona Lendering:http://www.livius.org/pi-pm/plebs/plebs.html Архівавана 14 мая 2009.