Плаў | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 152,4 м |
Даўжыня | 2,73 км |
Шырыня | 0,68 км |
Плошча | 1,12 км² |
Аб’ём | 0,00485 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 7,04 км |
Найбольшая глыбіня | 8,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,3 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,135—0,160 ‰ |
Празрыстасць | 1,9 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 10,2 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Плаў |
|
|
|
Плаў |
|
|
Плаў — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лужаснянка каля вёскі Канашы.
Плошча паверхні возера 1,12 км², даўжыня 2,73 км, найбольшая шырыня 0,68 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,8 м. Плошча вадазбору 10,2 км². Аб'ём вады ў возеры 5,85 млн. м³.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню 2—7, у асобных месцах да 10 метраў. Берагавая лінія ўмерана звілістая. Берагі возера пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 18 % плошчы возера. Дно да глыбіні 2,5 м пясчанае, да 4,5 м апясчаненыя адклады, глыбей дно глеістае.
Возера Плаў эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 4 ручаі і выцякае ручай у возера Арлейка. Шырыня паласы надводнай прыбярэжнай расліннасці складае 8—20 метраў (на паўднёвым усходзе да 40 метраў). Да глыбіні 2,2 м растуць рдзесты, рагаліснік, шышняк.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь і іншыя віды рыб.
Літаратура
- Курловіч М. М. Плаў // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 23. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)
Спасылкі
- Возера Плаў Архівавана 6 ліпеня 2014.