План рахункаў — сістэма бухгалтарскіх рахункаў, якія прадугледжваюць іх колькасць, групоўку і лічбавае пазначэнне ў залежнасці ад аб’ектаў і мэтаў уліку. У План рахункаў уключаюцца як сінтэтычныя (рахункі першага парадку), так і злучаныя з імі аналітычныя рахункі (субрахункі ці рахункі другога парадку). Пабудова плану рахункаў забяспечвае ўзгодненасць уліковых паказчыкаў з паказчыкамі дзейснай справаздачнасці.
Віды планаў рахункаў
Асаблівасці аб’ектаў уліку ў некаторых арганізацыях абумоўліваюць ужыванне розных бухгалтарскіх рахункаў і, адпаведна, розных планаў рахункаў. Адрозніваюць наступныя планы рахункаў:
- план рахункаў бухгалтарскага ўліку фінансава-гаспадарчай дзейнасці арганізацыяў (агульны);
- план рахункаў бухгалтарскага ўліку ў крэдытных арганізацыях;
- план рахункаў бюджэтнага ўліку.
Страхавыя арганізацыі ўжываюць агульны план рахункаў з дадаткова ўведзенымі рахункамі бухгалтарскага ўліку.
Зноскі
Глядзіце таксама
- Дэбет
- Крэдыт
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.