Пешт (венг.: Pest, славацк.: Pešť) — усходняя, раўнінная частка Будапешта, якая займае каля 2/3 тэрыторыі горада. Ад іншай часткі горада, Буды, Пешт аддзелены Дунаем. У Пешце знаходзіцца значная частка славутасцей Будапешта, уключаючы Венгерскі парламент, плошчу Герояў і праспект Андрашы. Часам у венгерскай мове слова Пешт выкарыстоўваецца замест Будапешт для абазначэння сталіцы краіны.
Этымалогія
Назва «Пешт» мае славянскае паходжанне і роднасная сучаснаму беларускаму «печ». Магчыма, гэта звязана з тым, што ў пячорах, размешчаных у раёне Пешта, разводзілі агонь.[1]
Гісторыя
Пешт як незалежны горад згадваецца ўпершыню ў 1148. У старажытнасці на месцы Пешта былі кельцкія і рымскія паселішчы. Паводле звестак, якія прыводзіць арабскім гісторыкам Абу-Алі Ахмедам бен-Амар Ібн-Дастам, горад заснаваны волжскімі булгарамі білярамі на чале з князем Хесенам, якія перасяліліся ў 970 г. з Волгі ў Венгрыю. Горад становіцца важным эканамічным цэнтрам у XI—XIII стагоддзях. У 1241 г. разбураны мангольскімі заваёўнікамі, але неўзабаве быў адбудаваны нанова. У 1849 быў пабудаваны першы мост праз Дунай, які звязаў Пешт з Будай. У 1873 у выніку аб'яднання гарадоў Пешт, Буда і Обуда на карце з'явіўся горад Будапешт.
Гл. таксама
- Будапешт
- Буда
- Обуда
- Медзье Пешт
- Маціца сербская
Зноскі
- ↑ Adrian Room (2006). Placenames of the World. McFarland & Company. p. 70. ISBN 0786422483.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пешт у Будапешце