Вёска
Петкавічы ![]()
Петкавічы на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||
Пе́ткавічы[1] (трансліт.: Pietkavičy, руск.: Петковичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 34 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск, каля р. Ішкалдзь, на аўтадарозе Новая Мыш — Мінск.
Гісторыя
У XIX — пачатку XX стагоддзяў вёска Гарадзейскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. У сярэдзіне XIX стагоддзя ў складзе маёнтка Ішкалдзь, які належаў Вітгенштэйнам.
З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Нясвіжскім раёне Баранавіцкай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лысіцкага сельсавета. 24 жніўня 1951 года перададзена ў склад Ішкальдскага сельсавета Гарадзішчанскага раёна[2]. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 6 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 18 жніўня 1986 года цэнтр сельсавета.
Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсавета[3], да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Петкавіцкага сельсавета (у 1960—1986 гадах — Савіцкі сельсавет)[4].
Інфраструктура
Працуюць сельскагаспадарчыя майстэрні, ветэрынарны пункт, базавая школа, клуб, бібліятэка, урачэбная амбулаторыя, аддзяленне сувязі, дзіцячыя яслі-сад, аўтаматычная тэлефонная станцыя.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- 1887 год — 42 двары.
- XX стагоддзе:
- 1909 год — 166 двароў, 626 жыхароў.
- 2000 год — 200 двароў, 508 жыхароў[5].
Вядомыя асобы
- Іван Фёдараў (Іаан (Ян) Федаровіч) (1510?, Петкавічы? — 16 снежня 1583, Львоў) — сярэдневяковы ўсходнееўрапейскі друкар.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 24 августа 1951 г. О перечислении деревни Петкевичи Лысицкого сельского Совета, Несвижского района, Барановичской области, в состав Ишкольдского сельского Совета, Городищенского района, Барановичской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
- ↑ БелЭн 2001.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 331. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Бернат М. І. Першадрукар Масковіі Іван Фёдараў (Хведаровіч) // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Петкавічы (Баранавіцкі раён)