Аграгарадок
Пескаўцы
± |
Пе́скаўцы[1] (трансліт.: Pieskaŭcy, руск.: Песковцы) — аграгарадок у Беларусі, у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.
Да 2016 г. уваходзіў у склад Пескаўскага сельсавета[2].
Геаграфія
Знаходзіцца за 50 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Ліда, за 100 км ад Гродна, за 20 км ад прыпыначнага пункта Жалудок[3].
Гісторыя
За 0,4 км на захад ад аграгарадка, на высокім і стромкім правым беразе Нёмана размешчана стаянка бронзавага веку. Культурны пласт прасочваецца ўздоўж берага ракі на 0,5 км. Знойдзены крамянёвыя прылады працы і фрагменты керамікі. Зрэдку трапляюцца крамянёвыя вырабы эпохі мезаліту.
Другая стаянка знаходзіцца каля ўсходняй ускраіны аграгарадка, на невялікім выступе правабярэжнай тэрасы Нёмана. Яе памеры 120 х 40 м. Выяўлены матэрыялы ранняга этапа нёманскай культуры. Датуецца 5 тыс. да н.э.
На месцы другой стаянкі ў канцы I тыс. н.э. існавала селішча. Яно мела большыя памеры, чым стаянка, памеры — 450 х 150 м. Знойдзены абломкі ляпных пасудзін, у тым ліку з наляпным валікам, упрыгожаных ямачным арнаментам.
Насельніцтва
Вядомыя асобы
- Міхаіл Іосіфавіч Луня (1928—2010) — беларускі педагог, Заслужаны настаўнік БССР.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 сентября 2016 г. № 156 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области Архівавана 21 красавіка 2021. (руск.)
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12.
Літаратура
- Пескаўцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 327.