![](../I/P%C3%A9riph%C3%A9rique_Porte_Dauphine_03-03-06.jpg.webp)
Парыжская кальцавая дарога
Перыферык, Парыжская акруговая дарога (фр.: Boulevard périphérique de Paris) — аўтамабільная траса ў Парыжы, кальцавая аўтамабільная дарога даўжынёй 35 кіламетраў 40 метраў.
Гісторыя
Будаўніцтва дарогі пачалося ў 1958 годзе і завяршылася ў 1973, у перыяд прэзідэнцтва Жоржа Пампіду.
Статыстыка
Рух у 2002 годзе: больш за 1 мільёна транспартных сродкаў у дзень (89% - легкавыя аўтамабілі, 7% - грузавікі, 4% - матацыклы). 25% усяго аўтамабільнага руху ў Парыжы.
- працягласць сярэдняй паездкі: 7 км (4.5 мілі).
- сярэдняя хуткасць у працоўныя дні: 43 км/гадз. (26 міль у гадзіну).
- абмежаванне хуткасці: 80 км/гадз. (50 міль у гадзіну).
- поўная даўжыня дарогі: 35.04 км.
Карта дарогі
![](../I/P%C3%A9riph%C3%A9riqueParisien.svg.png.webp)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.