Першая паліцэйская часць Гомеля — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Гомеля на пачатку ХХ ст.
Заснавана ў выніку пераўтварэнняў, выкліканых законам «Аб узмацненні Гомельскай гарадской паліцыі» ад 6 (19) ліпеня 1908 г.[1] Нягледзячы на тое, што закон на гэта не ўказваў, сама сутнасць закладзеных у ім змен прывяла да скасавання ў Гомелі ранейшых паліцэйскіх участкаў на чале з памочнікамі прыстава і ўтварэння двух паліцэйскіх часцей на чале з часнымі прыставамі[2].
Першым яе прыставам (выканаўцам абавязкаў) з’яўляўся Д. Ц. Пастушкоў, які не меў чыну з іерархіі «Табелі аб рангах», прэтэндаваў на званне настаўніка народных вучылішч[3].
На правым беразе ракі Сож 1-я часць ахоплівала гістарычны цэнтр Гомеля і Спасаву Слабаду з прылеглымі да іх вуліцамі ці адрэзкамі вуліц, а таксама выселак Манастырок; на левым беразе — прадмесце Новую Беліцу[4].
Уяўленне аб маштабах тэрыторыі, якая адносілася да Першай паліцэйскай часці Гомеля, дае пералік адпаведных вуліц, завулкаў плошчаў і іншых аб’ектаў, выдадзены ў 1914 г.
Аб’екты Першай паліцэйскай часці Гомеля (станам на 1914 г.)[4] | |
---|---|
Назва на беларускай мове[5] | Назва на рускай мове[6] |
1-ы Гуменны завулак | 1-й Гуменный переулок |
2-і Гуменны завулак | 2-й Гуменный переулок |
1-я Папярочная вуліца (у Новай Беліцы) | 1-я Поперечная улица (в Новой Белице) |
2-я Папярочная вуліца (у Новай Беліцы) | 2-я Поперечная улица (в Новой Белице) |
3-я Папярочная вуліца (у Новай Беліцы) | 3-я Поперечная улица (в Новой Белице) |
4-я Папярочная вуліца (у Новай Беліцы) | 4-я Поперечная улица (в Новой Белице) |
5-я Папярочная вуліца (у Новай Беліцы) | 5-я Поперечная улица (в Новой Белице) |
6-я Папярочная вуліца (у Новай Беліцы) | 6-я Поперечная улица (в Новой Белице) |
7-я Папярочная вуліца (у Новай Беліцы) | 7-я Поперечная улица (в Новой Белице) |
8-я Папярочная вуліца (у Новай Беліцы) | 8-я Поперечная улица (в Новой Белице) |
9-я Папярочная вуліца (у Новай Беліцы) | 9-я Поперечная улица (в Новой Белице) |
10-я Папярочная вуліца (у Новай Беліцы) | 10-я Поперечная улица (в Новой Белице) |
Базарная плошча | Базарная площадь |
Барона Нолькена вуліца | Барона Нолькена улица |
Баярская вуліца | Боярская улица |
Беліцкая вуліца | Белицкая улица |
Ветраная вуліца | Ветренная улица |
Гуменная вуліца | Гуменная улица |
За чыгункай (у Новай Беліцы) | За железной дорогой (в Новой Белице) |
Замкавая вуліца (частка) | Замковая улица (часть) |
Кавальная вуліца | Кузнечная улица |
Кавальны завулак | Кузнечный переулок |
Каранёўская вуліца (у Новай Беліцы) | Кореневская улица (в Новой Белице) |
Касцёльная плошча | Костельная площадь |
Князя Паскевіча вуліца | Князя Паскевича улица |
Конная плошча (частка) | Конная площадь (часть) |
Крушэўская вуліца | Крушевская улица |
Ліпавая вуліца (частка) | Липовая улица (часть) |
Магілёўская вуліца (частка) | Могилевская улица (часть) |
Манастырок (прадмесце) | Монастырек (предместье) |
Мільённая вуліца | Миллионная улица |
Могілкавы завулак | Кладбищенский переулок |
Мохаў пераезд | Мохов переезд |
Мясніцкая вуліца | Мясницкая улица |
Нова-Кавальная вуліца | Ново-Кузнечная улица |
Нова-Сталярная вуліца | Ново-Столярная улица |
Пакроўская вуліца (у Новай Беліцы) | Покровская улица (в Новой Белице) |
Палявая вуліца | Полевая улица |
Палявы завулак | Полевой переулок |
Пескаватая вуліца (частка) | Песковатая улица (часть) |
Пры возеры (у Новай Беліцы) | При озере (в Новой Белице) |
Румянцаўская вуліца (частка) | Румянцевская улица (часть) |
Рэчыцкая вуліца | Речицкая улица |
Рэчыцкі завулак | Речицкий переулок |
Саборная плошча | Соборная площадь |
Свечачная вуліца | Свечная улица |
Спаская вуліца | Спасская улица |
Спуск да прыстані | Спуск к пристани |
Сталярная вуліца | Столярная улица |
Сталярны завулак | Столярный переулок |
Старая вуліца (у Новай Беліцы) | Старая улица (в Новой Белице) |
Сянная плошча | Сенная площадь |
Траецкая вуліца | Троицкая улица |
Фельдмаршальская вуліца | Фельдмаршальская улица |
Шашэйная вуліца (у Новай Беліцы) | Шоссейная улица |
Яр Спасавай Слабады | Овраг Спасской Слободы |
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Полное собрание законов Российской Империи. Собрание 3-е : в 33 т. — Т. 28, отд-ние 1: 1908. [текст]. — Санкт-Петербург : Гос. тип., 1911. — С. 482.
- ↑ Могилевская губерния : государственные, религиозные и общественные учреждения (1772–1917)/Е. К. Анищенко [и др.]; сост. Ю. Н. Снапковский, Д. Л. Яцкевич. — Минск : «Беларусь», 2014. — С. 269.
- ↑ Памятная книжка Могилевской губернии на 1909 год. — Могилев губ. : Губернская типография, 1909. — С. 102.
- 1 2 Памятная книжка Могилевской губернии на 1914 год. — Могилев губ. : Губернская типография, 1914. — Отд. III. — С. 74.
- ↑ У афіцыйнай моўнай практыцы часоў Расійскай імперыі назвы гарадскіх аб'ектаў на беларускай мове амаль не выкарыстоўваліся. Беларускія назвы ў гэтым пераліку з'яўляюцца адаптацыяй рускамоўных назваў, зафіксаваных крыніцамі пачатку ХХ ст.
- ↑ Усе назвы падаюцца паводле сучаснага рускага правапісу з выпраўленнем памылак друку і іншых агрэхаў выдання 1914 г.