Міжнародная мова
Международный языкъ
Аўтар Л. М. Заменгоф
Жанр Падручнік
Мова арыгінала Руская
Выдавецтва Тыпа‐Літаграфія Х. Кельтэра
Выпуск 26 ліпеня 1887 года
Месца публікацыі Варшава
Старонак 40
Носьбіт Кніга
Наступная Другая кніга міжнароднай мовы

"Першая кніга" (эсперанта Unua libro) - прынятая ў асяродзі эсперантыстаў назва першага падручніка эсперанта. Падручнік быў апублікаваны 26 ліпеня 1887 года (гэта дата лічыцца "днём нараджэння" эсперанта); яе аўтарам быў Людвіг Лазар Заменгоф, які падпісаўся псеўданімам Д-ръ Эсперанто (што на новай мове значыла "Доктар Спадзяючыся"). На працягу года таксама былі выдадзены версіі на французскай, польскай, нямецкай мовах (назва "Першая кніга ужываецца ў адносінах да любой з гэтых версій, у выпадку неабходнасці робіцца ўдакладненне, напрыклад "руская Першая кніга" і гэтак далей).

Гісторыя стварэння

Людвіг Лазар Заменгоф пачаў працу над сваім праектам міжнароднай мовы, калі яшчэ быў гімназістам. Да 1885 года ён стварыў некалькі праектаў мовы. З гэтых варыянтаў Прота-эсперанта найбольш вядомы Lingwe universala, з якім Заменгоф пазнаёміў сваіх калег па гімназіі ў 1878. Ужо ў гэтым праекце выразна бачны рысы, звязваючыя яго з тым варыянтам мовы, які будзе апублікаваны ў 1887 годзе. Па сутнасці, увесь наступны час Заменгоф займаўся толькі дапрацоўкай і ўдасканальваннем гэтага базавага праекта. Канчатковы праект першага падручніка быў выдадзены ужо ў 1885 годзе, але на працягу двух гадоў Заменгоф не мог знайсці выдавецтва, якое выдала б гэтую кнігу (не маючы дастаткова сродкаў, ён не мог ажыццявіць выданне за ўласныя грошы). Выданне было ажыццяўлено на сродкі атрыманыя Заменгофам ад свайго цесця - ковенскага фабрыканта Аляксандра Лейбавіча Зільберніка у выглядзе пасагага яго нявесты - Клары Зільбернік (іх заручыны адбыліся 30 сакавіка 1887 года, а вяселле - 8 жніўня; пасаг быў даволі вялікім і склаў 10 тысяч рублёў[1]). Рукапіс будучай кнігі быў перададзены на цэнзарскую праверку 6 сакавіка 1887. Дазвол на друкаванне рускамоўнай версіі быў атрыманы 2 чэрвеня (даты прыведзены па новым стыле). Кніга была надрукавана 26 ліпеня у тыпаграфіі Х. Кельтнера, якая размяшчалася у Варшаве па вуліцы Наваліп'е 11. Рускамоўная версія была выдадзена колькасцю 3 тысячы экзэмпляраў. Ужо да канца 1887 года былі апублікаваны выданні на польскай (2 тысячы экзэмпляраў), нямецкай, французскай мовах (па тысячэ экзэмпляраў; усе гэтыя пераклады былі зроблены самім Заменгофам). Першая версія на англійскай мове была выдадзена ў 1888 годзе, але ў такім няўдалым перакладзе, што Заменгоф быў вымушаны спыніць яе распаўсюджванне; у 1889 з'явіўся больш дасканалы пераклад на англійскую мову. У 1888 годзе ў якасці працяга Першай кнігі Заменгофам былі выдадзены эсперантамоўныя брашуры, пад назвамі "Dua Libro de l' Lingvo Internacia" ("Другая кніга міжнароднай мовы") і "Aldono al la Dua Libro" ("Дабаўленне да другой кнізе").

Знешні выгляд, структура і склад

"Першая кніга" уяўляля сабой брашуру ў сорак старонак, памерамі 20,5 на 15 см., азагалоўленую "Международный языкъ. Предисловіе і полный учебникъ. Брашура была падпісана псеўданімам Дръ Эсперанто; акрамя таго на тытульнай старонке меўся надпіс "por Rusoj" ("для рускіх"), указаны кошт (15 капеек), месца і год друку. Цікава прысутнасць на тытульнай старонцы наступнай фразы: "Каб мова была сусветнай, недастаткова даць ёй такое імя." - гэтай фразай Заменгоф яўна палемізуе са стваральнікам мовы валапюк Іаганам Марцінам Шлеерам, створаная якім мова значна распаўсюдзілася ў Еўропе, але мела шэраг асаблівасцяў, рабіўшых яе вывучэнне даволі складаным. Гэтымі словамі, Заменгоф хацеў падкрэсліць кардынальнае адрозненне свайго праекта ад валапюка. Назва "Першая кніга" хутка распаўсюдзілася ў асяроддзі эсперантыстаў, з-за таго, што ў 1888 годзе Заменгоф выдаў другую брашуру, ужо цалкам створаную на эсперанта, азагалоўленую "Dua Libro de l' Lingvo Internacia" (Другая кніга міжнароднай мовы"). Большую частку кнігі (28 старонак з 40) займала прадмова, ў якой аўтар абасноўваў неабходнасць ў міжнароднай мове, а таксама паказваў перавагі свайго праекта (сцвяржалася і дэманстравалася на прыкладзе, што тэкст на новай мове магчыма чытаць і разумець, нават не ведая яго граматыкі, было дастаткова мець толькі слоўнік). У якасці прыкладаў былі прыведзены наступныя тэксты на эсперанта:

  • Малітва Ойча наш (Patro nia).
  • Урывак з Бібліі (El la Biblio) - пачатак з Кнігі Быццё.
  • Ліст (Letero) - прыклад ліста, якое было магчыма, па задумцы аўтара, адаслаць знаёмым (разам са слоўнічкам) каб прадэманстраваць тое, што новую мову магчыма разумець без папярэдняга вывучэння, карыстаючыся тоькі слоўнікам.
  • "Мая дума" (Mia penso), арыгінальны верш Заменгофа.
  • "З Гейнэ" (El Heine), пераклад верша Генрыха Гейнэ.
  • "О, маё сэрца" (Ho, mia kor'), арыгінальны верш Заменгофа.

На чатырох старонках былі прыведзены купоны з тэкстам абяцання вывучыць эсперанта, калі дзесяць мільёнаў чалавек таксама публічна дадуць такое ж самае абяцанне. На зваротнай старонцы прапанавалася напісаць саё імя і адрас. Аўтар прапаноўваў чытачам выразаць, запоўніць і адаслаць яму гэтыя купоны з мэтай наступнага апублікавання імён і адрасоў прыхільнікаў новай мовы ў асобнай кнізе (гэты праект не ажыццявіўся, але ў першай эсперантамоўнай газеце - "La Esperantisto" - рэгулярна друкавалі адрасы новых эспернатыстаў, але колькасць надрукаваных такім чынам адрасоў, не пераўзышло некалькі тысяч). У самым канцы кнігі на 5 старонках была надрукавана базавая граматыка мовы Заменгоф звёў яе ў 16 правілаў, якія пасля увайшлі ў твор Асновы эсперанта. Адсюль жа ідзе міф, што ў эсперанта маецца толькі 16 правілаў, што няправільна; правільна будзе казаць, што базавая граматыка ў Першай кнізе і асновах эсперанта прыведзена ў выглядзе 16 правілаў. На асобнай старонцы дробным шрыфтам быў надрукаваны "Інтэрнацыянальна-рускі слоўнік", якому папярэднічаў сказ, што: "Усё, што напісана на міжнароднай мове, магчыма зразумець пры дапамозе гэтага слоўніка". Слоўнік утрымліваў 927 марфем (уключаючы карані, канчаткі, прыстаўкі і суфіксы; асобныя карані прыведзены толькі ў якасці прыкладаў да іншых артыкулаў); у тэксце самой кнігі (у тэкстах і апісанні граматыкі) прыведзены яшчэ каля 20 каранёў (у тым ліку і імёны ўластныя). Лічыцца, што ўся Першая кніга утрымлівае 947 словаўтваральных марфемы - у пэўным сэнсе магчыма казаць, што менавіта столькі элементаў утрымліваў першы слоўнік эсперанта. Нягледзячы на тое, што эсперанта як сістэма з 1887 года змяніўся нязначна, і эсперантамоўныя тэксты Першай кнігі без якіх-небудзь цяжкасцей разумеюцца сучаснымі эсперантыстамі, асобныя сказы і фразы з боку сучаснай нормы разумеюцца як архаізмы ці нават як памылкі. У першай кнізе Заменгоф падзяляў асобныя марфемы вертыкальнымі рыскамі (напрыклад, слова fratino -сясра, друкавалася так: frat|in|o), што палягчала аналіз складаных словў і іх пераклад пры дапамозе слоўніка. Акрамя як у Першай кнізе і імітаваўшай яе Асновах эсперанта, гэты спосаб нізе не прымяняўся.

Лёс кнігі

Заменгоф разаслаў экзэмпляры Першай кнігі навуковым таварыствам, рэдакцыям перыядычных выданняў, а таксама на вядомыя яму адрасы навукоўцаў, пісьменнікаў, настаўнікаў, адвакатаў і другіх вядомых яму прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Такім чынам, былі закладзены асновы будучага эсперанта-руха - некаторыя з атрымаўшых кнігу зацікавіліся праектам і адгукнуліся на прапановы Заменгофа шматлікімі лістамі. Не маючы магчымасці адказаць усім асабіста, у 1880 годзе Заменгоф выдае так званую Другую кнігу ў якой прыводзіць новыя прыклады ўжывання мовы, а таксама адказвае на крытыку і пытанні аб граматыцы і структуры мовы. Першая кніга, нягледзячы на тое, што з дыдактычнай кропкі гледжання, яна ужо не можа лічыцца "падручнікам" эсперанта, у цяперашні час застаецца важнай крыніцай па гісторыі эсперанта і яго лінгвістычнай эвалюцыі. Пазней, кніга шматразова перавыдавалася рэпрынтным спосабам[2]

Зноскі

  1. Dobrzynski R. Улица Заменгофа = La Zamenhof-strato.. — второе. — - Каунас:: "Varpas",, 2005.. — - 288 c с. — ISBN 9955963514.
  2. , першая кніга на старонцы выдавецтва Impeto.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.