Першая кніга Царстваў (סֵפֶר שְׁמוּאֵל) | |
---|---|
| |
Самуіл памазвае Давіда на царства (Парыжскі псалтыр) | |
Раздзел: | Гістарычныя |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Мясцовасць: | Ізраіль |
Папярэдняя (Танах): | Сефер Шафтым |
Папярэдняя (праваслаўе): | Кніга Руф |
Наступная: | Другая кніга Царстваў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пе́ршая кні́га Ца́рстваў (іўр.: סֵפֶר שְׁמוּאֵל Сефер Шмуэль Алеф; лац.: Liber I Samuelis; стар.-грэч.: Α΄ Βασιλειών) — кніга Старога Запавету, трэцяя ў раздзеле г. зв. ранніх прарокаў. У іўдзейскай Бібліі (Танаху) з’яўляецца часткай кнігі Самуіла, аднак у Септуагінце і праваслаўным каноне з практычных прычын кніга Самуіла была падзелена на дзве часткі, якія атрымалі назву I і II (агулам з чатырох) кніг Царстваў. У каталіцкім і пратэстанцкім канонах называецца «Першай кнігай Самуіла».
Назва кнігі ў іўдзейскім каноне не азначае аўтарства Самуіла, а паказвае значнасць яго асобы сярод іншых, пра якіх распавядае кніга. Аўтарства невядомае, аднак лічыцца, што яна была пачата прарокам Самуілам, а пасля яго смерці працягнутая яго паслядоўнікамі. Складаецца з 31 раздзела. Выкладае гісторыю Ізраіля да смерці Саўла.
Пераклады
- Першая кніга Царстваў у перакладзе Васіля Сёмухі
- 1 Кніга Самуэлява ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
- 1-я Кніга Самуэля ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- 1 Кніга Самуэля ў перакладзе Антонія Бокуна
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Першая кніга Царстваў