Першая кангалезская вайна | |||
---|---|---|---|
Дата | 26 кастрычніка 1996 — 16 мая 1997 | ||
Месца | сучасная Дэмакратычная Рэспубліка Конга | ||
Вынік | перамога паўстанцаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першая кангалезская вайна — грамадзянская вайна ў Заіры (будучая Дэмакратычная Рэспубліка Конга) 1996—1997 гадоў.
Перадгісторыя
У 1994 годзе ў Руандзе прадстаўнікамі народа хуту арганізаваны генацыд тутсі. Калі Руандыйскі патрыятычны фронт, які прадстаўляў апошніх, захапіў уладу ў краіне, больш за мільён хуту беглі ў суседні Заір. Сярод іх было мноства байцоў сіл самаабароны хуту Інтэрахамвэ – галоўных вінаватых генацыду. Заірскі лідар Мабуту Сесе Секо прыняў бок хуту, спадзеючыся з іх дапамогай выціснуць з краіны кангалезскіх тутсі (баньямуленге), якія не раз у мінулым падымалі супраць яго паўстанні[3].
18 кастрычніка 1996 г. чатыры паўстанцкія рухі аб’ядналіся ў Альянс дэмакратычных сіл за вызваленне Конга, які ўзначаліў Ларан Кабіла[3].
Ход падзей
Першыя сур’ёзныя баі разгарнуліся 26 кастрычніка 1996 г. вакол горада Увіра. Паўстанцамі на працягу месяца былі ўзятыя галоўныя гарады рэгіёну — Увіра, Букаву, Гома і разгромленыя ўсе лагеры бежанцаў хуту. Танкаў, цяжкай артылерыі і баявой авіяцыі мяцежнікі не мелі[3].
Мабуту змяніў камандаванне і загадаў пачаць контрнаступленне 21 снежня без папярэдняй падрыхтоўкі. Яно было адбіта, а 2 студзеня 1997 г. паўстанцы ўзялі Бунью. Прэзідэнцкая гвардыя, спецназ ваеннай разведкі, батальён спецаперацый «Цмок» і дэсантны корпус былі адзінымі баяздольнымі часцямі ўрадавай арміі. Разам – 15 тысяч. Астатнія заірскія ўзброеныя сілы і корпус жандараў (разам 100 тысяч) нічога сур’ёзнага з сябе не прадстаўлялі[4].
20 студзеня пры ўдзеле замежнікаў пачалося наступленне прыхільнікаў Мабуту, але аперацыя правалілася на пачатковым этапе. 2 лютага, пасля цяжкіх баёў, заірскія ўлады страцілі Ватсу, 1 сакавіка — Кінду. 10 сакавіка заірцы атрымалі перамогу, адкінуўшы праціўніка ад Кісангані, але прасоўванне паўстанцаў працягвалася. Хутка ва ўрадавай арміі пачалося павальнае дэзерцірства. 15 сакавіка Кісангані быў захоплены. Пасля яго падзення фронту больш не існавала. Вайна перайшла ў стадыю лакальных сутыкненняў[4].
16 мая 1997 г. Мабуту склаў з сябе паўнамоцтвы прэзідэнта, і ўрадавыя сілы пакінулі сталіцу. 18 мая Ларан Кабіла абвясціў сябе прэзідэнтам новай краіны – Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (ДРК)[5].
Інтэрвенцыя
Баевікоў неафіцыйна падтрымалі вайскоўцы з Руанды і Уганды[3]. У сваю чаргу да Мабуту далучыліся Судан[6] і Чад[7], а таксама Фронт нацыянальнага вызвалення Конга[8].
У канцы 1996 і пачатку 1997 да арміі ўладаў далучыліся замежныя найміты, у прыватнасці, «Белы легіён»[4]. У падраздзяленні служылі грамадзяне такіх краін як Францыя, Вялікабрытанія, Бельгія, Італія, Ангола, Мазамбік, ПАР і Марока[9]. Аснову складалі сербы, у тым ліку з Рэспублікі Сербская Краіна і Босніі. Сустракаліся таксама расіяне і ўкраінцы[10]. У баявых місіях падтрымку «Беламу легіёну» аказвала французская разведка DGSE[9].
У канцы вайны апазіцыя атрымала дапамогу ад Анголы, што адпаведна вымусіла ангольскі паўстанцкі рух УНІТА таксама ўмяшацца, але на баку Мабуту[3].
Ахвяры
Агульныя чалавечыя ахвяры склалі 250 тыс. загінулымі[11]. Акрамя таго, 222 тыс. бежанцаў прапалі без вестак[12].
Наступствы
Новы прэзідэнт Заіра Кабіла вырашыў адхіліць былых саюзнікаў ад улады. 27 ліпеня 1998 г. ён заявіў, што высылае з краіны ўсіх замежных ваенных і грамадзянскіх чыноўнікаў (пераважна тутсі) і расфарміроўвае падраздзяленні кангалезскай арміі, якія ўкамплектаваны асобамі некангалезскага паходжання, абвінаваціўшы іх у намеры «аднавіць сярэднявечную імперыю тутсі» (Тутсіленд).
Гэтыя падзеі выклікалі Другую кангалезскую вайну. Яна стала адной з самых кровапралітных у сусветнай гісторыі і самым смяротным канфліктам з часоў Другой сусветнай[13].
Заўвагі
- ↑ Congo-Zaire's 1996-97 Civil War in the Context of Evolving Patterns of Military Conflict in Africa in the Era of Independence
- ↑ This number was self-declared and was not independently verified. Johnson, Dominic: Kongo — Kriege, Korruption und die Kunst des Überlebens, Brandes & Apsel, Frankfurt am Main, 2. Auflage 2009 ISBN 978-3-86099-743-7
- 1 2 3 4 5 Коновалов 2012, p. 67.
- 1 2 3 Коновалов 2012, p. 68.
- ↑ Коновалов 2012, p. 69.
- ↑ Prunier 2004, pp. 376–377.
- ↑ Toïngar, Ésaïe (2014). Idriss Deby and the Darfur Conflict. p. 119.
In 1996, President Mobutu of Zaire requested that mercenaries be sent from Chad to help defend his government from rebel forces led by Lauren Desiré Kabila. ... When a number of the troops were ambushed by Kabila and killed in defense of Mobutu's government, Mobutu paid Déby a fee in honor of their service.
- ↑ Reyntjens, Filip (2009). The Great African War. Cambridge University Press. pp. 112-113.
- 1 2 Musah, Fayemi 2000, p. 55.
- ↑ Коновалов 2015, pp. 174–175.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2020. Праверана 12 верасня 2023.
- ↑ CDI: The Center for Defense Information, The Defense Monitor, "The World At War: January 1, 1998".
- ↑ "Congo war-driven crisis kills 45,000 a month-study". // Reuters. 2008-01-22. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2010. Праверана 29 студзеня 2019.
Літаратура
- Коновалов, И.П. (2012). Африканские войны современности. Пушкино: Центр стратегической конъюнктуры. p. 98. ISBN 978-5-906233-01-1.
- Коновалов, Иван Петрович. Солдаты удачи и воины корпораций : История современного наёмничества. — Пушкино : Центр стратегической конъюнктуры, 2015. — 216 с. — ББК 68:8 К64. — УДК 623(G). — ISBN 978-5-9906069-7-5.
- Mercenaries : An African Security Dilemma : [англ.] / Abdel-Fatau Musah, J. ‘Kayode Fayemi. — London : Pluto Press, 2000. — ISBN 0-7453-1476-7.
- Prunier Gérard. Africa's World War: Congo, the Rwandan Genocide, and the Making of a Continental Catastrophe : — 2-st ed., reprinted. — L. : Oxford University Press, 2009. — 529 p. — ISBN 9780195374209.