Першая бітва пры Сент-Олбансе | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Частка вайны Пунсовай і Белай ружы | |||
Дата | 22 мая 1455 | ||
Месца |
Сент-Олбанс у Хартфардшыры, Англія 51°45′ пн. ш. 0°20′ з. д. |
||
Вынік | Пераканаўчая перамога Ёркаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першая бітва пры Сент-Олбансе — першая бітва вайны Пунсовай і Белай ружы, якая адбылася 22 мая 1455 года ў горадзе Сент-Олбанс[1], за 22 мілі (35 км) на поўнач ад Лондана. Рычард, герцаг Ёркскі і яго саюзнік Рычард, граф Уорык змагаліся з Ланкастэрамі пад камандаваннем Эдмунда, герцага Сомерсета, забітага ў гэтай бітве. Ланкастэры абараняліся на барыкадах на працягу гадзіны, пакуль граф Уорык не зайшоў ім у фланг. Акрамя Сомерсета, у бітве загінулі выдатныя прадстаўнікі партыі Ланкастэраў: Томас, лорд Кліфард, і Генры Персі, 2-і граф Нартумберленд. Хамфры Стафард, спадчыннік герцага Бэкінгема, быў цяжка паранены. Ёрк захапіў у палон караля Генрыха VI і прызначыў сябе канстэблем Англіі.
Зноскі
- ↑ Сент-Олбанс быў маленькім гарадком у часы бітвы. Вялікім горадам ён стаў толькі ў 1877 годзе.
Літаратура
- Burley, Elliott & Watson, The Battles of St Albans, Pen & Sword, 2007, ISBN 9781844155699
- Burne, A.H. The Battlefields of England, Classic Penguin, 2002, ISBN 0-141-39077-8
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.