Бітва за Брэгу
Асноўны канфлікт: грамадзянская вайна ў Лівіі (2011)
Паўстанцы каля Брэгі.
Паўстанцы каля Брэгі.
Дата 2 сакавіка 2011
Месца Марса-Брэга, Лівія
Вынік Перамога паўстанцаў[1]
Праціўнікі
ВСНЛАД ПНС
Камандуючыя
Башыр Абдэль-Кадэр[2]
Халед Каваты[3]
невядома
Сілы бакоў
200-400 байцоў, 50 тачанак, 120-мм гарматы 300-350 байцоў, 1 танк, дзясяткі тачанак
Страты
2[4]−10[5] забітых, 4 узяты ў палон, 1 Dassault Mirage F1 збіты[3] 14 забітых[6],28 параненых[7],12 узяты ў палон[8]
    Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

    Першая бітва за Брэгу — бой за горад Марса-эль-Брэга падчас грамадзянскай вайны ў Лівіі 2 сакавіка 2011 года[9]. Бітва пачалася, калі ўрадавыя войскі, падкантрольныя Кадафі, напалі на населены пункт, які тады знаходзіўся пад уладай сіл Пераходнага нацыянальнага савета (ПНС).

    Бітва

    Бітва пачалася ў першыя гадзіны 2 сакавіка 2011 года. У ноч на 2 сакавіка каля 200[10] добра ўзброеных салдат прыбылі ў Брэгу на больш чым 100 транспартных сродках. Ім атрымалася ўсталяваць кантроль над нафтаперапрацоўчым заводам, аэрапортам, а таксама ўніверсітэцкім гарадком[11]. Далей на адлегласці 2-3 кіламетраў ад цэнтра горада, лаялісты навязалі паўстанцам бой і скавалі іх сілы[12]. Па паведамленнях карэспандэнтаў шэрагу навінавых выданняў, апазіцыянеры пачалі мабілізацыю і схаваліся ў дзюнах для маскіроўкі. Большасць з іх былі добраахвотнікамі з кантраляваных паўстанцамі гарадоў Адждабія і Бенгазі[11][12][13].

    Паколькі бітва вялася поўным ходам, пілоты лівійскіх ВПС, верныя Кадафі, бамбілі Адждабію. Тым не менш, праз некалькі гадзін, паўстанцкія падмацаванні адтуль прыбылі ў Брэгу і адкінулі байцоў сіл Кадафі да ўніверсітэцкага гарадка, дзе яны трапілі ў аблогу. Рухаючыся ўздоўж ўзбярэжжа, паўстанцы ўзбіраліся па пяшчаных выдмах на беразе ўверх па схіле да будынка ўніверсітэта, знаходзячыся пад пастаянным мінамётных агнём. У нейкі момант ваенны самалёт атакаваў выдмы ў спробе разагнаць апалчэнцаў, але ніхто з іх не пацярпеў, і аблога працягнулася. Па словах паўстанцаў, сілы Кадафі ва ўніверсітэце выкарыстоўвалі грамадзянскіх асоб у якасці жывога шчыта. Урадавыя войскі ў рэшце вырваліся, адступіўшы прыкладна на 8 кіламетраў на захад[12]. Афіцэр паўстанцкіх сіл сказаў пра войскі Кадафі, што ў іх магчыма скончыліся боепрыпасы і такім чынам яны былі вымушаныя адступіць[11].

    Было адзначана, што сілы Кадафі выцягвалі жанчын і дзяцей з аўтамабіляў на трасе Трыпалі-Бенгазі і выкарыстоўвалі іх у якасці жывога шчыта[12].

    Урадавыя вайскоўцы пасля бою адступілі да Рас-Лануфа, прыкладна ў 120 км на захад ад Брэгі[6].

    Наступствы

    Па меншай меры 14 чалавек былі забіты ў баі, хоць некаторыя інфармагенцтвы ацэньвалі страты ў пяць чалавек[14]. Журналісты, якія прыбылі з Бенгазі ўбачылі чатырох мерцвякоў, два з якіх былі відавочна байцамі сіл Кадафі[2]. Па меншай меры 14 байцоў апазіцыі былі забіты за дзень і 28 паранены. Восем загінулых былі былыя нафтавікі[15]. Паўстанцы заявілі, што яны забілі 10 лаялістаў і ўзялі ў палон яшчэ некалькіх[16].

    Наступленне на Брэгу стала першым буйным надыходам урада супраць сіл апазіцыі ва ўсходняй частцы Лівіі[17]. Перад аперацыяй Кадафі папярэдзіў апазіцыю, што што ён будзе змагацца «да апошняга мужчыны і жанчыны». Пасля бітвы былі праведзены ўрачыстасці паўстанцамі і мясцовымі жыхарамі ў Брэге і Адждабіі. Па дадзеных карэспандэнта BBC Джона Сімпсана, рэвалюцыянеры «вельмі ганарацца» перамогай пад Брэгай[11].

    3 сакавіка сілы Кадафі правялі бамбардзіроўку тэрыторыі паміж пазіцыямі ПНС і жылой зонай. Паўстанцы таксама паведамілі аб паветраных налёце на свае пазіцыі ў Адждабіі[18][19][20]. Тады ж у мяцежнікаў была заўважана артылерыя — 106-мм безадкатная гармата M40[21][18].

    4 сакавіка сілы апазіцыі пачалі штурм г. Рас-Лануф. 6 сакавіка прасоўванне паўстанцаў быў спынены падчас бітвы за Бін-Джавад і ўрадавыя войскі адбілі Рас-Лануф 10 сакавіка[22][23]. Байцы апазіцыі параілі мясцовым жыхарам пакінуць зону вакол Брэгі ў чаканні надыходу лаялістаў[24]. Другая бітва за Брэгу пачалася 13 сакавіка, дзе паўстанцы спрабавалі абараняць жылыя раёны горада і нафтаперапрацоўчы завод[25]. Аднак на наступны дзень горад апынуўся ў руках лаялістаў[26].

    Зноскі

    1. Schemm, Paul (2 March 2011). "Libya Rebels Rout Gaddafi Forces In Fierce Battle For Oil Port". The Huffington Post. Brega. Associated Press. Праверана 3 March 2011.
    2. 1 2 "Live Blog - Libya March 2 | Al Jazeera Blogs". Al Jazeera. 1 March 2011. Архівавана з арыгінала 8 сакавіка 2011. Праверана 13 March 2011. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2011. Праверана 22 снежня 2018.
    3. 1 2 Potter, Mitch (2 March 2011). "The Star in Libya: Rebels quash Gadhafi raid". The Toronto Star. Brega. Праверана 13 March 2011.
    4. Libya blog. Live Africa. Al Jazeera. 2011‐3‐2. Архівавана з арыгінала 8 сакавіка 2011. Праверана 22 снежня 2018. {{cite book}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2011. Праверана 22 снежня 2018..
    5. Yahoo!7 News<(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2011. Праверана 18 ліпеня 2011.
    6. 1 2 Simpson, John (3 March 2011). "Libya revolt: Rebels say no talks unless Gaddafi goes". BBC News. Праверана 8 January 2012.
    7. Dehghanpisheh, Babak (4 March 2011). "Inside Libya's Rebel Movement". The Daily Beast. Праверана 13 March 2011.
    8. Sengupta, Kim (3 March 2011). "Gaddafi's men poised to strike at Benghazi". The Independent. El Agheila. Праверана 13 March 2011.
    9. Hill, Evan (3 March 2011). "The battle for Brega". Al Jazeera. Brega. Праверана 13 March 2011.
    10. Военно-воздушные силы Ливии разбомбили город Брега. Труд.ру (3 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2012. Праверана 12 сакавіка 2011.
    11. 1 2 3 4 "Libya revolt: Rebels mark 'victory' after Brega battle". BBC News. 3 March 2011. Праверана 8 January 2012.
    12. 1 2 3 4 Bloomfield, Adrian (2 March 2011). "Libya: rebels in desperate battle to hold ground". The Telegraph. Brega.
    13. Каддафи нанес новые воздушные удары по порту Брега. Русская Служба «Голоса Америки» (3 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2012. Праверана 4 кастрычніка 2012.
    14. "Gadhafi steps up massacre". The Daily Star. 3 March 2011. Архівавана з арыгінала 4 сакавіка 2011. Праверана 3 March 2011. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2011. Праверана 22 снежня 2018.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2011. Праверана 22 снежня 2018.
    15. Koutsoukis, Jason (3 March 2011). "Gaddafi's forces unleashed on rebels". The Sydney Morning Herald. Ajdabiya. Reuters. Праверана 13 March 2011.
    16. Schemm, Paul (5 March 2011). "Rebels reinforce key Libyan oil port". Sydney Morning Herald. Associated Press. Праверана 13 March 2011.
    17. Stanglin, Douglas (2 March 2011). "Libyan rebels fend off government attack on eastern oil port". USA Today. Праверана 8 January 2012.
    18. 1 2 Marcus, Jonathan (3 March 2011). "Libya stalemate presents diplomatic challenges". BBC News. Праверана 8 January 2012.
    19. "Funerals held for Libyan rebels". Al Jazeera. 4 March 2011. Праверана 8 January 2012.
    20. ВВС Ливии снова бомбят город Марса-Брега, контролируемый оппозицией. Газета. Ru (4 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2012. Праверана 12 сакавіка 2011.
    21. Arab Revolts & Revolutions: Libya (7) Military In the Middle East (англ.)
    22. "Gaddafi loyalists launch offensive". Al Jazeera. 10 March 2011. Праверана 10 March 2011.
    23. Hill, Evan (10 March 2011). "Rebel push stalls outside Ras Lanuf". Al Jazeera. Праверана 10 March 2011.
    24. Wedeman, Ben. Anti-Qaddafi forces advising civilians (...). CNN (10 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 10 March 2011.
    25. Libya’s war: Loyalist forces launch dual offensive as Gaddafi bribes opposition | Mail Online
    26. Армия М.Каддафи заняла г. Марса-Брега на востоке страны, приблизившись к основному опорному пункту восставших.. РБК (12 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2012. Праверана 12 сакавіка 2011.
    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.