Першамайскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Шчучынскі раён |
Уключае | 41 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Першамайск |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 2 406 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Першама́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Першамайск (да 2011 г. вёска Першамайская).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Сабакенцаўскі сельсавет у складзе Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Сабакенцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета, вёска Сабакенцы, атрымала назву Першамайская, а сельсавет перайменаваны ў Першамайскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Радунскага раёна. 17 чэрвеня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Матыльскага сельсавета[2]. 2 снежня 1961 года ў склад Навадворскага сельсавета перададзены вёскі Дамейкі і Сырні[3]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хадзілонскага сельсавета[4]. У 1986 годзе скасаваны хутар Грабнік[5]. 21 чэрвеня 2011 года цэнтр сельсавета, вёска Першамайская, атрымала статус аграгарадка і перайменавана ў Першамайск[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2406 чалавек[7], з іх 59,4 % — беларусы, 38,7 % — палякі, 1,0 % — рускія[8].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 чэрвеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 28 (948).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
- ↑ Решение Щучинского районного Совета депутатов от 21 июня 2011 г. № 52 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Архівавана 25 чэрвеня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.