Першамайскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Салігорскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Першамайск |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 30 сакавіка 2006 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Першама́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Першамайск (да 1964 г. мела назву Жываглодавічы).
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Жываглодавіцкі сельсавет у складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Жываглодавічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. Пасля скасавання Чырвонаслабодскага раёна з 8 жніўня 1959 года ў складзе Старобінскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Любанскага раёна. 28 жніўня 1964 года сельсавет перайменаваны ў Першамайскі, а цэнтр — у Першамайск. З 6 студзеня 1965 года ў Салігорскім раёне. У 2005 годзе скасаваны пасёлак Чырвонае Возера. Скасаваны 30 сакавіка 2006 года, тэрыторыя далучана да Чырвонаслабодскага пассавета[1].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 12 населеных пунктаў: Белае Балота, Вішнёўка, Вялікая Альшанка, Гарохаўцы, Дошнава, Дубраўка, Камсамольскі, Малая Альшанка, Навінкі, Падазернае, Першамайск, Язвіны.
Зноскі
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.