«Першамайская» руск.: Первомайская | |
---|---|
Аўтазаводская лінія (Мінск) | |
Мінскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 28 мая 1991 |
Праектная назва | Сацыялістычная |
Раён | Цэнтральны |
Тып | калонная двухпралётная дробнага залажэння |
Колькасць платформаў | 2 |
Тып платформаў | берагавыя |
Форма платформаў | прамая |
Даўжыня платформаў, м | 105 метраў |
Архітэктары | Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў, Аляксандр Мікалаевіч Пятроў і Aleksandr Petrov[d] |
Мастакі | Юрый Мікалаевіч Каралевіч |
Выхад да вуліц | вуліца Леніна |
Наземны транспарт | А: 127 |
Код станцыі | 215 |
Суседнія станцыі | Купалаўская і Пралетарская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўтазаводская лінія |
---|
умоўныя абазначэнні |
Першамайская (трансліт.: Pieršamajskaja) — станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна, размешчана паміж станцыямі «Купалаўская» і «Пралетарская». Адкрыта 28 мая 1991 года, праз 5 месяцаў пасля першага ўчастку Аўтазаводской лініі. Адзіная станцыя ў Мінскім метрапалітэне з бакавым размяшчэннем платформаў.
Гісторыя
Пабудавана па праекце архітэктараў У. Целяпнёва, А. Пятрова і мастака Ю. Каралевіча[1]. Першапачаткова станцыя, праектная назва якой была «Сацыялістычная»[2], праектавалася з астраўной платформай, аднак пры будаўніцтве былі дапушчаны тэхнічныя памылкі — у прыватнасці, не ўлічана прысутнасць пылаватых пяскоў каля рэчышча Свіслачы. У выніку план тунэляў і станцыі быў зменены, а дата адкрыцця станцыі перанесена з 31 снежня 1990 года на першае паўгоддзе 1991 года. Да заканчэння будаўніцтва цягнікі другой лініі праязджалі «Першамайскую» транзітам[3].
Канструкцыя
Калонная станцыя дробнага залажэння, трохпралётная (адзін пралёт схаваны). Структура вестыбюля — двухузроўневая, лесвіцы з верхняга вядуць да платформаў, размешчаных на ніжнім узроўні. На тарцавой сцяне вестыбюля размешчана мастацкая кампазіцыя. У аздабленні выкарыстаны пераважна белы мармур і шэры граніт.
На станцыі ўстаноўлены ліфты, прызначаныя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Дзве празрыстыя шахты выведзены ў цэнтр платформаў з размешчанага на ўзровень вышэй вестыбюля[4][5].
Выхады
Выхады «Першамайскай» размешчаны ў падземных пераходах на вуліцы Леніна, побач з ракой Свіслач, і вядуць да канцэртнай залы «Мінск», завода «Мінск Крышталь», ліцэя БДУ і стадыёна «Дынама».
Фотагалерэя
- Панарама станцыі
- Электрацягнік 81.717/714 на станцыі
- Пуць у бок «Пралетарскай»
- Пано ў цэнтры станцыі
- Калоны
- Мастацкі элемент на калоне
- Пано ля выхаду ў горад
Зноскі
- ↑ Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ "З трэцяй лініяй! Адказваем на простыя пытанні аб Мінскам метро".
- ↑ Савецкія легенды мінскага метро (руск.)(недаступная спасылка). interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2003. Праверана 7 лістапада 2020.
- ↑ На платформе станцыі метро «Першамайская» мантуюць ліфты
- ↑ Навошта на «Першамайскай» пад’ёмнік?(недаступная спасылка)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Першамайская (станцыя метро, Мінск)